філантро́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які займаецца філантропіяй.

|| ж. філантро́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

філантро́п

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. філантро́п філантро́пы
Р. філантро́па філантро́паў
Д. філантро́пу філантро́пам
В. філантро́па філантро́паў
Т. філантро́пам філантро́памі
М. філантро́пе філантро́пах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

філантро́п м. филантро́п

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

філантро́п, ‑а, м.

Той, хто займаецца філантропіяй; дабрачынец. — Міхаіл Палікарпавіч — дабрэйшы чалавек, — сказаў [Пілацееў], звяртаючыся да агранома. — Вялікі філантроп і палітык у больш шырокім сэнсе гэтага слова, чым мы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філантро́п м. Philanthrp m -en, -en, Mnschenfreund m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

філантро́п

(гр. philanthropos, ад phileo = люблю + anthropos = чалавек)

той, хто займаецца філантропіяй, дабрачынец.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

філантро́п

(гр. philanthropos, ад phileo = люблю + anthropos = чалавек)

той, хто займаецца філантропіяй, дабрачынец.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

филантро́п філантро́п, -па м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

philanthropist [fɪˈlænθrəpɪst] n. філантро́п

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

філантро́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Жан. да філантроп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)