Фізічнае выхаванне 3/208; 5/319; 9/75; 10/23, 576, 577, 579

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

фізічнае выхаванне

т. 16, с. 376

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фізічнае забруджванне

т. 16, с. 376

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фізічнае развіццё

т. 16, с. 376

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Беларускае фізічнае таварыства

т. 18, кн. 1, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЕЎРАПЕ́ЙСКАЕ ФІЗІ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА (European Physical Society; ЕФТ). Засн. ў 1968. Члены (1997) — фіз. таварыствы, н.-д. ўстановы і вучоныя 36 краін (у т. л. Рэспублікі Беларусь з 1993).

т. 6, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́ЛЕ ФІЗІ́ЧНАЕ,

адзін з двух (нараўне з рэчывам) відаў матэрыі. Паводле прынцыпу блізкадзеяння з дапамогай П.ф. (як сілавога поля) ажыццяўляецца ўздзеянне (на адлегласці) аднаго цела на другое, што апісваецца ў межах поля тэорыі. Прыклады П.ф.: эл.-магн. і гравітацыйнае ў класічнай фізіцы, квантава-рэлятывісцкія палі ў фізіцы элементарных часціц і іх узаемадзеяннях.

Паняцце сілавога поля (эл. і магн.) у 1830-я г. ўведзена М.Фарадэем. Дж.К.Максвел у 1860-я г. развіў далей ідэі аб эл.-магн. полі і сфармуляваў яго законы (гл. Максвела ўраўненні), прадказаў электрамагнітныя хвалі. Пасля адкрыцця Дж.​Дж.Томсанам электрона (1897) электрычна зараджаныя элементарныя часціцы сталі разглядацца як першасныя крыніцы эл.-магн. поля і эл.-магн. узаемадзеянняў. У 1900 М.Планк прадказаў, што энергія эл.-магн. поля выпрамяняецца і паглынаецца дыскрэтнымі порцыямі (квантамі). У канцы 1920-х г. паказана, што квантуецца і само эл.-магн. поле. Кванты гэтага поля — фатоны з’яўляюцца элементарнымі часціцамі і пераносчыкамі эл.-магн. узаемадзеянняў. У 1928 П.А.М.Дзірак увёў квантава-рэлятывісцкае (хвалевае) поле і для адзінак будовы рэчыва, квантамі якога з’яўляюцца элементарныя часціцы — электрон і пазітрон. У межах квантава-рэлятывісцкай тэорыі ў адпаведнасці з карпускулярна-хвалевым дуалізмам знікаюць бар’еры паміж рэчывамі і сілавымі палямі як рознымі відамі матэрыі. У абодвух выпадках апісанне П.ф. ажыццяўляецца з дапамогай агульнага матэм. апарата і выкарыстоўваюцца аднолькавыя фіз. характарыстыкі П.ф. і квантаў гэтых палёў (элементарных часціц): маса, энергія, імпульс, момант імпульсу, спін, зарад і інш. Пры ўзаемадзеяннях кванты П.ф. аднаго тыпу могуць пераўтварацца ў кванты П.ф. другога тыпу, напр., электроны і пазітроны ў фатоны і наадварот — фатоны ў электрон-пазітронныя пары; кваркі і антыкваркі ў глюоны, а глюоны ў кварк-антыкваркавыя пары. Элементарныя часціцы розных тыпаў (сілавога поля і рэчыва), калі яны маюць адпаведныя сілавыя зарады, могуць быць пераносчыкамі і крыніцамі ўзаемадзеянняў.

А.​А.​Богуш.

т. 12, с. 471

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фізі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фізі́чны фізі́чная фізі́чнае фізі́чныя
Р. фізі́чнага фізі́чнай
фізі́чнае
фізі́чнага фізі́чных
Д. фізі́чнаму фізі́чнай фізі́чнаму фізі́чным
В. фізі́чны (неадуш.)
фізі́чнага (адуш.)
фізі́чную фізі́чнае фізі́чныя (неадуш.)
фізі́чных (адуш.)
Т. фізі́чным фізі́чнай
фізі́чнаю
фізі́чным фізі́чнымі
М. фізі́чным фізі́чнай фізі́чным фізі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

радыяцы́йна-фізі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. радыяцы́йна-фізі́чны радыяцы́йна-фізі́чная радыяцы́йна-фізі́чнае радыяцы́йна-фізі́чныя
Р. радыяцы́йна-фізі́чнага радыяцы́йна-фізі́чнай
радыяцы́йна-фізі́чнае
радыяцы́йна-фізі́чнага радыяцы́йна-фізі́чных
Д. радыяцы́йна-фізі́чнаму радыяцы́йна-фізі́чнай радыяцы́йна-фізі́чнаму радыяцы́йна-фізі́чным
В. радыяцы́йна-фізі́чны радыяцы́йна-фізі́чную радыяцы́йна-фізі́чнае радыяцы́йна-фізі́чныя
Т. радыяцы́йна-фізі́чным радыяцы́йна-фізі́чнай
радыяцы́йна-фізі́чнаю
радыяцы́йна-фізі́чным радыяцы́йна-фізі́чнымі
М. радыяцы́йна-фізі́чным радыяцы́йна-фізі́чнай радыяцы́йна-фізі́чным радыяцы́йна-фізі́чных

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хі́міка-фізі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хі́міка-фізі́чны хі́міка-фізі́чная хі́міка-фізі́чнае хі́міка-фізі́чныя
Р. хі́міка-фізі́чнага хі́міка-фізі́чнай
хі́міка-фізі́чнае
хі́міка-фізі́чнага хі́міка-фізі́чных
Д. хі́міка-фізі́чнаму хі́міка-фізі́чнай хі́міка-фізі́чнаму хі́міка-фізі́чным
В. хі́міка-фізі́чны (неадуш.)
хі́міка-фізі́чнага (адуш.)
хі́міка-фізі́чную хі́міка-фізі́чнае хі́міка-фізі́чныя (неадуш.)
хі́міка-фізі́чных (адуш.)
Т. хі́міка-фізі́чным хі́міка-фізі́чнай
хі́міка-фізі́чнаю
хі́міка-фізі́чным хі́міка-фізі́чнымі
М. хі́міка-фізі́чным хі́міка-фізі́чнай хі́міка-фізі́чным хі́міка-фізі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)