фібро́зны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фібро́зны фібро́зная фібро́знае фібро́зныя
Р. фібро́знага фібро́знай
фібро́знае
фібро́знага фібро́зных
Д. фібро́знаму фібро́знай фібро́знаму фібро́зным
В. фібро́зны (неадуш.)
фібро́знага (адуш.)
фібро́зную фібро́знае фібро́зныя (неадуш.)
фібро́зных (адуш.)
Т. фібро́зным фібро́знай
фібро́знаю
фібро́зным фібро́знымі
М. фібро́зным фібро́знай фібро́зным фібро́зных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фібро́зны спец. фибро́зный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фібро́зны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з валакністай злучальнай тканкі. Фіброзная абалонка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серо́зна-фібро́зны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. серо́зна-фібро́зны серо́зна-фібро́зная серо́зна-фібро́знае серо́зна-фібро́зныя
Р. серо́зна-фібро́знага серо́зна-фібро́знай
серо́зна-фібро́знае
серо́зна-фібро́знага серо́зна-фібро́зных
Д. серо́зна-фібро́знаму серо́зна-фібро́знай серо́зна-фібро́знаму серо́зна-фібро́зным
В. серо́зна-фібро́зны (неадуш.)
серо́зна-фібро́знага (адуш.)
серо́зна-фібро́зную серо́зна-фібро́знае серо́зна-фібро́зныя (неадуш.)
серо́зна-фібро́зных (адуш.)
Т. серо́зна-фібро́зным серо́зна-фібро́знай
серо́зна-фібро́знаю
серо́зна-фібро́зным серо́зна-фібро́знымі
М. серо́зна-фібро́зным серо́зна-фібро́знай серо́зна-фібро́зным серо́зна-фібро́зных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фибро́зный фібро́зны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАВА́ЛЬНАЕ ЗАПАЛЕ́ННЕ ЛЁГКІХ буйной рагатай жывёлы, перыпнеўманія ці плеўрапнеўманія буйной рагатай жывёлы,

высоказаразная інфекц. хвароба, якая выклікаецца грыбападобнай мікаплазмай. Пашкоджвае пераважна лёгкія (крупознае запаленне з захопам міждолькавай злучальнай тканкі і сасудаў, некрозам асобных участкаў) і плеўру (серозна-фіброзны плеўрыт). Найб. пашырана ў Афрыцы, адзначаецца ў Еўропе, Азіі, Аўстраліі. Каранцінная хвароба.

Узбуджальнік выдзяляецца з макротай, выцяканнямі з носа, малаком, мачой хворых жывёл. Заражэнне адбываецца праз бронхі паветрана-кропельным шляхам. Цячэнне звышвострае, вострае, падвострае ці хранічнае, часам абартыўнае (кароткачасовае, з няпоўным развіццём хваробы). Назіраюцца ліхаманка з высокай т-рай, прыгнечанасць, парушэнні дыхання, кашаль, балючасць у вобласці міжрэберных прамежкаў і пазваночніка, выцяканні з носа, расстройствы стрававальнага тракту, бледнасць слізістых абалонак, ацёкі канечнасцей і ніжняга боку цела і інш. Звычайна жывёлы гінуць.

т. 11, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)