футрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.

1. У тэхніцы: абліцоўваць унутраную паверхню чаго-н. вогнетрывалымі або хімічна стойкімі матэрыяламі.

Ф. металургічную печ.

2. У кравецкай справе: падшываць футрам вопратку.

3. У сталярскай справе: абшываць дошкамі, абшалёўваць.

|| наз. футрава́нне, -я, н. і футро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

футрава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. футру́ю футру́ем
2-я ас. футру́еш футру́еце
3-я ас. футру́е футру́юць
Прошлы час
м. футрава́ў футрава́лі
ж. футрава́ла
н. футрава́ла
Загадны лад
2-я ас. футру́й футру́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час футру́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

футрава́ць несов.

1. тех. футерова́ть;

2. порт. подшива́ть ме́хом;

3. стол. обшива́ть до́сками

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

футрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

1. У тэхніцы — рабіць абліцоўванне металургічных печаў, агрэгатаў і пад. вогнетрывалымі, а таксама хімічна стойкімі матэрыяламі. Футраваць трубу.

2. У кравецкай справе — падшываць футрам што‑н.

3. У сталярскай справе — абшываць дошкамі, абшалёўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

футрава́ць

(ням. füttem = падкладаць)

1) рабіць абліцоўку металургічных печаў, катлоў, бакаў, агрэгатаў вогнетрывалымі або хімічна стойкімі матэрыяламі;

2) падшываць футрам вопратку;

3) абшываць дошкамі, абшалёўваць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

футерова́ть несов., техн. футрава́ць, абліцо́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

футрава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да футраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

футрава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. футраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

футрава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад футраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

футро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

1. гл. футраваць.

2. Слой, абліцоўка з якога-н. вогнетрывалага або хімічна стойкага матэрыялу для пакрыцця ўнутранай паверхні металургічных печаў, каўшоў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)