функцыянава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; незак.

Дзейнічаць, быць у рабоце, працаваць.

Ужо месяц функцыянуе бальніца.

|| наз. функцыянава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

функцыянава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. функцыяну́ю функцыяну́ем
2-я ас. функцыяну́еш функцыяну́еце
3-я ас. функцыяну́е функцыяну́юць
Прошлы час
м. функцыянава́ў функцыянава́лі
ж. функцыянава́ла
н. функцыянава́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час функцыяну́ючы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

функцыянава́ць несов. функциони́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

функцыянава́ць м. funktioníeren vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

функциони́ровать несов. функцыянава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

функцыяні́раваць, см. функцыянава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

function​2 [ˈfʌŋkʃn] v. функцыянава́ць, працава́ць, дзе́йнічаць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

функцыяні́раваць гл. функцыянаваць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ДВАНАЦЦАЦІТО́НАВАСЦЬ, дадэкатоніка, дванаццацітонавая гармонія,

від дванаццаціступеннай гукавой сістэмы, у якой кожны гук можа функцыянаваць як самаст. элемент. З ёю звязаны многія новыя віды тэхнікі ў музыцы 20 ст., у т. л. сіметрычныя лады (І.​Стравінскі, А.​Месіян), «сінтэтакорды» М.​Рослаўца, дадэкафонія, тропы (І.​М.​Хаўэр), 12-тонавыя рады (Дз.​Шастаковіч, Р.​Шчадрын), 12-тонавыя палі, акорды, свабодная атанальнасць і інш.

т. 6, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЭККРЫ́ННЫЯ ЗАЛО́ЗЫ, эккрынавыя залозы (ад грэч. ek з, ад + krinō аддзяляю),

разнавіднасць потавых залоз чалавека і жывёл. З’яўляюцца вытворнымі эпідэрмісу. Э.з. паверхні цела ўдзельнічаюць у тэрмарэгуляцыі. Размешчаны на ступнях і далонях прыматаў і на безвалосых падушачках лап многіх млекакормячых. У чалавека — асн. тып потавых залоз, пашыраны па паверхні цела (каля 3 млн.). Ад апакрынных залоз адрозніваюцца тым, што пачынаюць функцыянаваць у раннім узросце.

т. 18, кн. 1, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)