фундамента́льны, -ая, -ае.

1. Вялікі, трывалы і моцны.

Ф. дом.

2. перан. Абгрунтаваны, глыбока навуковы.

Фундаментальная навуковая праца.

3. Галоўны, асноўны.

Фундаментальная бібліятэка.

|| наз. фундамента́льнасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фундамента́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фундамента́льны фундамента́льная фундамента́льнае фундамента́льныя
Р. фундамента́льнага фундамента́льнай
фундамента́льнае
фундамента́льнага фундамента́льных
Д. фундамента́льнаму фундамента́льнай фундамента́льнаму фундамента́льным
В. фундамента́льны (неадуш.)
фундамента́льнага (адуш.)
фундамента́льную фундамента́льнае фундамента́льныя (неадуш.)
фундамента́льных (адуш.)
Т. фундамента́льным фундамента́льнай
фундамента́льнаю
фундамента́льным фундамента́льнымі
М. фундамента́льным фундамента́льнай фундамента́льным фундамента́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фундамента́льны в разн. знач. фундамента́льный;

ф. буды́нак — фундамента́льное зда́ние;

ф. твор — фундамента́льное произведе́ние;

~ная бібліятэ́ка — фундамента́льная библиоте́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фундамента́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Трывалы, моцны, вялікі. Фундаментальнае збудаванне. // перан. Грунтоўны, глыбокі па зместу. Фундаментальны твор. □ «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» .. задумана як фундаментальная абагульняючая праца. «Полымя».

2. Асноўны, галоўны. Фундаментальная бібліятэка.

•••

Фундаментальныя даследаванні — тэарэтычныя працы, якія вывучаюць глыбінныя заканамернасці развіцця прыроды, грамадства і мыслення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фундамента́льны (грунтоўны, глыбокі) fundamentál, grúndlegend, gründlich;

фундамента́льныя ве́ды gründliches Wíssen;

фундамента́льныя дасле́даванні Grúndlagenforschung f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

фундамента́льны

(с.-лац. fundamentalis)

1) трывалы, моцны, вялікі (напр. ф. будынак);

2) асноўны, галоўны (напр. ф-ая бібліятэка);

3) грунтоўны, салідны, глыбокі па зместу (напр. ф. твор).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фундамента́льны

(лац. fundamentalis)

1) вялікі, трывалы, моцны (напр. ф. будынак);

2) асноўны, галоўны (напр. ф-ыя законы фізікі);

3) грунтоўны, салідны (напр. ф-ыя веды, ф. твор).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

фундамента́льный фундамента́льны; (основательный) грунто́ўны;

фундамента́льное зда́ние фундамента́льны буды́нак;

фундамента́льное сочине́ние фундамента́льны (грунто́ўны) твор;

фундамента́льная библиоте́ка фундамента́льная бібліятэ́ка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

fundamental​2 [ˌfʌndəˈmentl] adj. фундамента́льны; асно́ўны, істо́тны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

radical​2 [ˈrædɪkl] adj. радыка́льны, карэ́нны; фундамента́льны;

radical views радыка́льныя перакана́нні;

radical reforms карэ́нныя рэфо́рмы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)