фужэ́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Бакал на высокай ножцы.

Хрустальны ф.

|| прым. фужэ́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фужэ́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фужэ́р фужэ́ры
Р. фужэ́ра фужэ́раў
Д. фужэ́ру фужэ́рам
В. фужэ́р фужэ́ры
Т. фужэ́рам фужэ́рамі
М. фужэ́ры фужэ́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фужэ́р м. фуже́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фужэ́р, ‑а, м.

Высокі бакал для шыпучага віна, прахаладжальных напіткаў і пад.

[Фр. fougére.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фужэ́р

(фр. fougère)

вялікі бакал на высокай ножцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фуже́р фужэ́р, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wine glass [ˈwaɪnglɑ:s] n. ча́рка; ке́ліх, фужэ́р; бака́л

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

schooner [ˈsku:nə] n.

1. шху́на

2. фужэ́р для шэ́ры-брэ́ндзі; AmE вялі́кі піўны́ ке́ліх

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

папаўне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць поўным; патаўсцець. Шчочкі папаўнелі. □ Ніна ў адзін момант акінула Веру позіркам і з прыемнасцю заўважыла, што тая папаўнела. Сіўцоў. — Люблю піва, — нібыта апраўдваючыся, сказала Лілія Віктараўна і наліла сабе ў фужэр. — Кажуць, ад яго паўнеюць. Вось і я хачу трошкі папаўнець. Васілёнак.

2. Стаць паўнейшым, павялічыцца ад дабаўлення чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца паўнейшым; напаўняцца да краёў. Гумно паўпела з кожным годам, — І багацеў хлявец прыплодам. Колас. Струменіць Крыніца, Не спіць Працаўніца, Каб рэкі паўнелі, Дубровы шумелі, Цвілі ля вады Маладыя сады! Дзеружынскі.

2. Станавіцца паўнейшым; таўсцець. — Люблю піва, — нібыта апраўдваючыся, сказала Лілія Віктараўна і наліла сабе ў фужэр. — Кажуць, ад яго паўнеюць. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)