фрэо́ны, ‑аў; адз. фрэон, ‑у, м.

Група рэчываў, якія ўтрымліваюць фтор і выкарыстоўваюцца ў халадзільных машынах.

[Ад лац. frigor — холад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Фрэоны 3/299; 10/647, 648; 11/18

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

фрэоны

т. 16, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фрэо́ны

(фр. freons)

тэхнічная назва фтор- і хлорарганічных злучэнняў, якія выкарыстоўваюцца як халадзільныя агенты ў некаторых халадзільніках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фрэо́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фрэо́н фрэо́ны
Р. фрэо́ну фрэо́наў
Д. фрэо́ну фрэо́нам
В. фрэо́н фрэо́ны
Т. фрэо́нам фрэо́намі
М. фрэо́не фрэо́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фрео́н техн. фрэо́н, -ну м.;

фрео́ны мн. фрэо́ны, -наў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЗАБРУ́ДЖВАЛЬНІКІ,

прыродныя (натуральныя) і антрапагенныя агенты (фіз. фактары, хім. рэчывы, біял. віды — пераважна мікраарганізмы і інш.), якія трапілі ў навакольнае асяроддзе або ўзніклі ў ім у колькасцях, што перавышаюць звычайныя, гранічныя ваганні ці сярэдні прыродны фон за вызначаны час (гл. Забруджванне навакольнага асяроддзя). Існуюць З. атмасферы, вод, глеб (гл. ў арт. Забруджванне атмасферы, Забруджванне вод, Забруджванне глеб). Адрозніваюць першасныя З., што непасрэдна ўтвараюцца ў натуральных, прыродна-антрапагенных і антрапагенных працэсах, і другасныя, якія выяўляюцца ў працэсе мадыфікацыі, распаду або пад уздзеяннем першасных. Асобныя агенты, што атрымліваюцца пры ўтварэнні небяспечных З. у фіз.-хім. працэсах, якія адбываюцца непасрэдна ў асяроддзі, могуць быць у месцах вытв-сці і выкарыстання няшкоднымі, але становяцца небяспечнымі пры іх міграцыі ў інш. геасферы (напр., фрэоны, хімічныя інертныя каля паверхні Зямлі, у стратасферы ўдзельнічаюць у фотахім. рэакцыях з утварэннем іона хлору, які з’яўляецца каталізатарам пры разбурэнні азонавага слоя планеты).

Я.В.Малашэвіч.

т. 6, с. 489

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)