фрэ́йліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Званне прыдворнай дамы, якая знаходзіцца пры царыцы, каралеве, прынцэсе і пад., а таксама асоба, якая мае гэта званне.

Надаць званне фрэйліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фрэ́йліна

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. фрэ́йліна фрэ́йліны
Р. фрэ́йліны фрэ́йлін
Д. фрэ́йліне фрэ́йлінам
В. фрэ́йліну фрэ́йлін
Т. фрэ́йлінай
фрэ́йлінаю
фрэ́йлінамі
М. фрэ́йліне фрэ́йлінах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фрэ́йліна ж. фре́йлина

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фрэ́йліна, ‑ы, ж.

Прыдворнае званне дзяўчыны-дваранкі, якая знаходзіцца пры царыцы, каралеве, прынцэсе і пад. // Асоба, якая мае гэта званне.

[Ад ням. Fräulein.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрэйліна

т. 16, с. 491

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фрэ́йліна

(ням. Fräulein)

дзяўчына дваранскага паходжання, якая знаходзіцца пры царыцы, каралеве, прынцэсе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ка́мер-фрэ́йліна

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ка́мер-фрэ́йліна ка́мер-фрэ́йліны
Р. ка́мер-фрэ́йліны ка́мер-фрэ́йлін
Д. ка́мер-фрэ́йліне ка́мер-фрэ́йлінам
В. ка́мер-фрэ́йліну ка́мер-фрэ́йлін
Т. ка́мер-фрэ́йлінай
ка́мер-фрэ́йлінаю
ка́мер-фрэ́йлінамі
М. ка́мер-фрэ́йліне ка́мер-фрэ́йлінах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ка́мер-фрэ́йліна

(ням. Kammerfräulein)

прыдворнае званне для дачок саноўнікаў у царскай Расіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фре́йлина фрэ́йліна, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dama

ж.

1. дама;

dama do towarzystwa — кампан’ёнка;

dama dworu — прыдворная дама; фрэйліна;

2. карт. дама; вышнік; краля; каралева;

dama pikowa — віновая (пікавая) дама (краля); віновы вышнік;

3. шахм. ферзь; каралева

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)