Фрыкцыйная піла 1/129

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Фрыкцыйная перадача 8/379; 10/644 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

фрыкцыйная муфта

т. 16, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фрыкцыйная перадача

т. 16, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фрыкцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які дзейнічае пры дапамозе сіл трэння. Фрыкцыйны прэс. Фрыкцыйная піла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрикцио́нный техн. фрыкцы́йны;

фрикцио́нная му́фта фрыкцы́йная му́фта.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фрыкцы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фрыкцы́йны фрыкцы́йная фрыкцы́йнае фрыкцы́йныя
Р. фрыкцы́йнага фрыкцы́йнай
фрыкцы́йнае
фрыкцы́йнага фрыкцы́йных
Д. фрыкцы́йнаму фрыкцы́йнай фрыкцы́йнаму фрыкцы́йным
В. фрыкцы́йны (неадуш.)
фрыкцы́йнага (адуш.)
фрыкцы́йную фрыкцы́йнае фрыкцы́йныя (неадуш.)
фрыкцы́йных (адуш.)
Т. фрыкцы́йным фрыкцы́йнай
фрыкцы́йнаю
фрыкцы́йным фрыкцы́йнымі
М. фрыкцы́йным фрыкцы́йнай фрыкцы́йным фрыкцы́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ва́дкасна-фрыкцы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ва́дкасна-фрыкцы́йны ва́дкасна-фрыкцы́йная ва́дкасна-фрыкцы́йнае ва́дкасна-фрыкцы́йныя
Р. ва́дкасна-фрыкцы́йнага ва́дкасна-фрыкцы́йнай
ва́дкасна-фрыкцы́йнае
ва́дкасна-фрыкцы́йнага ва́дкасна-фрыкцы́йных
Д. ва́дкасна-фрыкцы́йнаму ва́дкасна-фрыкцы́йнай ва́дкасна-фрыкцы́йнаму ва́дкасна-фрыкцы́йным
В. ва́дкасна-фрыкцы́йны (неадуш.)
ва́дкасна-фрыкцы́йнага (адуш.)
ва́дкасна-фрыкцы́йную ва́дкасна-фрыкцы́йнае ва́дкасна-фрыкцы́йныя (неадуш.)
ва́дкасна-фрыкцы́йных (адуш.)
Т. ва́дкасна-фрыкцы́йным ва́дкасна-фрыкцы́йнай
ва́дкасна-фрыкцы́йнаю
ва́дкасна-фрыкцы́йным ва́дкасна-фрыкцы́йнымі
М. ва́дкасна-фрыкцы́йным ва́дкасна-фрыкцы́йнай ва́дкасна-фрыкцы́йным ва́дкасна-фрыкцы́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

БЕССТУПЕ́НЬЧАТАЯ ПЕРАДА́ЧА,

механізм для плаўнай змены частаты вярчэння вядзёнага вала ў трансп. машынах, станках, прыладах; частка варыятара. Адрозніваюць бесступеньчатыя перадачы механічныя і электрычныя. У залежнасці ад віду перадавальных звёнаў мех. Бесступеньчатыя перадачы бываюць з вадкім рабочым звяном (гідраўлічныя), з гнуткім (раменныя і ланцуговыя) і жорсткім звёнамі. Паводле характару работы бесступеньчатыя перадачы з гнуткім і жорсткім звёнамі падзяляюцца на фрыкцыйныя (трэння) і зачэплівання, бесперапыннага дзеяння і імпульсныя. Электрычная бесступеньчатая перадача выконваецца па сістэме генератар—рухавік; выкарыстоўваецца ў трансп. машынах і інш. для перадачы вял. магутнасцяў (гл. Электрычны прывод). Выкарыстанне бесступеньчатай перадачы павышае прадукцыйнасць машын, паляпшае магчымасці кіравання.

Фрыкцыйная бесступеньчатая перадача: а — з гнуткім звяном і рассоўнымі шківамі; б, в — з жорсткімі звёнамі.

т. 3, с. 129

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)