Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
по-францу́зскинареч. па-францу́зску.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВІ́ЗЕЛ, Вісель (Wisel) Элі (н. 30.9.1928, г. Сігету-Мармацыей, Румынія), амерыканскі грамадскі дзеяч, пісьменнік. Праф. іудаістыкі Сіці-каледжа ў Нью-Йорку (з 1972). Скончыў Сарбону. У 2-ю сусв. вайну вязень канцлагераў Асвенцім, Бухенвальд. З 1956 у ЗША. Піша пераважна па-французску. Большая ч. яго твораў («І свет маўчаў», 1956; «Дзень», 1961; «Песня мёртвых», 1966 і інш.) звязана з тэмай катастрофы еўрап. яўрэйства. Аўтар тэрміна «халакост» (татальнае знішчэнне яўрэяў у 2-ю сусв. вайну). Нобелеўская прэмія міру 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
französisch
1.a францу́зскі
2.adv па-францу́зску
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ску́тасць, ‑і, ж.
Адсутнасць свабоды, лёгкасці ў дзеяннях, паводзінах і пад., скаванасць. Госця адказала таксама па-французску. І хоць памылак у вымаўленні не было — празмерная правільнасць мовы лепей за памылкі казала аб скутасці чалавека, які гаварыў.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
She speaks French like a native. Яна гаворыць па-французску, як (сапраўдная) францужанка.
3.dated, offensive абарыге́н, тузе́мец, тубы́лец (у адносінах да карэннага насельніцтва з цёмнай скурай)
4. раслі́на/жывёліна, характэ́рная для да́дзенага рэгіёна;
The kangaroo is a native of Australia. Радзіма кенгуру – Аўстралія.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
балбата́ць, ‑бачу, ‑бочаш, ‑боча; незак.
Разм.
1.што і без дап. Шпарка, несупынна гаварыць. Эдзік жа балбатаў без перапынку, расказваў пра леташняе жыццё ў палатцы і пра ўсё, што толькі траплялася на язык.Гаўрылкін.//без дап. Бегла гаварыць на замежнай мове. Балбатаць па-французску.
2.без дап. Гаварыць гучна, але невыразна. [Платон:] — Салдатня балбатала, бразгала кацялкамі, вёдрамі — ранак марозны, усё аж грыміць.М. Ткачоў.// Утвараць гукі, падобныя на невыразную гаворку (пра птушак). За бярэзнікам, каля сасновага бору, балбатаў цецярук.Ляўданскі.[Лубяніха:] — У двары індыкі балбочуць, куры-цацаркі важна пахаджваюць.Ракітны.
3.што і без дап. Распускаць чуткі; гаварыць пра тое, пра што лепш маўчаць. [Кулеш:] — Балбочуць у вёсцы, што партызаны заходзяць да Масола. Праўда гэта? — Сам кажаш, што балбочуць. Значыць, балбатня і ёсць, — адказала Палагея.Шамякін.[Цётка К у ліпа:] — Ад злога вока нікуды не схаваешся. Цяпер пачнуць рознае балбатаць.Жычка.
4.без дап. Займацца пустымі размовамі, а не справай. Балбатаць, вядома, лягчэй, чым рабіць.Паслядовіч.
5.без дап. Булькаць — пра ваду, што бяжыць або кіпіць. Так весела ў каменьчыках Балбоча ручаёк.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)