францу́зска-белару́скі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. францу́зска-белару́скі францу́зска-белару́ская францу́зска-белару́скае францу́зска-белару́скія
Р. францу́зска-белару́скага францу́зска-белару́скай
францу́зска-белару́скае
францу́зска-белару́скага францу́зска-белару́скіх
Д. францу́зска-белару́скаму францу́зска-белару́скай францу́зска-белару́скаму францу́зска-белару́скім
В. францу́зска-белару́скі (неадуш.)
францу́зска-белару́скага (адуш.)
францу́зска-белару́скую францу́зска-белару́скае францу́зска-белару́скія (неадуш.)
францу́зска-белару́скіх (адуш.)
Т. францу́зска-белару́скім францу́зска-белару́скай
францу́зска-белару́скаю
францу́зска-белару́скім францу́зска-белару́скімі
М. францу́зска-белару́скім францу́зска-белару́скай францу́зска-белару́скім францу́зска-белару́скіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

францу́зска-расі́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. францу́зска-расі́йскі францу́зска-расі́йская францу́зска-расі́йскае францу́зска-расі́йскія
Р. францу́зска-расі́йскага францу́зска-расі́йскай
францу́зска-расі́йскае
францу́зска-расі́йскага францу́зска-расі́йскіх
Д. францу́зска-расі́йскаму францу́зска-расі́йскай францу́зска-расі́йскаму францу́зска-расі́йскім
В. францу́зска-расі́йскі (неадуш.)
францу́зска-расі́йскага (адуш.)
францу́зска-расі́йскую францу́зска-расі́йскае францу́зска-расі́йскія (неадуш.)
францу́зска-расі́йскіх (адуш.)
Т. францу́зска-расі́йскім францу́зска-расі́йскай
францу́зска-расі́йскаю
францу́зска-расі́йскім францу́зска-расі́йскімі
М. францу́зска-расі́йскім францу́зска-расі́йскай францу́зска-расі́йскім францу́зска-расі́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

францу́зскау́скі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. францу́зскау́скі францу́зскау́ская францу́зскау́скае францу́зскау́скія
Р. францу́зскау́скага францу́зскау́скай
францу́зскау́скае
францу́зскау́скага францу́зскау́скіх
Д. францу́зскау́скаму францу́зскау́скай францу́зскау́скаму францу́зскау́скім
В. францу́зскау́скі (неадуш.)
францу́зскау́скага (адуш.)
францу́зскау́скую францу́зскау́скае францу́зскау́скія (неадуш.)
францу́зскау́скіх (адуш.)
Т. францу́зскау́скім францу́зскау́скай
францу́зскау́скаю
францу́зскау́скім францу́зскау́скімі
М. францу́зскау́скім францу́зскау́скай францу́зскау́скім францу́зскау́скіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

білінгві́зм

(ад лац. bilinguis = двухмоўны)

валоданне і папераменнае карыстанне асобай або калектывам дзвюма мовамі; двухмоўе (напр. беларуска-рускі б. на Беларусі, французска-англійскі б. у Канадзе).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

«БЕЛАРУ́СКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕ́ДЫЯ» імя Петруся Броўкі, выдавецтва Дзярж. к-та па друку Рэспублікі Беларусь. Засн. ў Мінску 1.1.1967 як Гал. рэдакцыя Бел. Сав. Энцыклапедыі пры АН Беларусі на правах НДІ, з 1.1.1975 у сістэме Дзяржкамдруку БССР, у 1980 пераўтворана ў выдавецтва, прысвоена імя П.Броўкі. Спалучае выдавецкую дзейнасць з навукова-даследчай. Спецыялізуецца на падрыхтоўцы і выданні універсальных, рэгіянальных і галіновых энцыклапедый, энцыклапедычных даведнікаў і слоўнікаў, тлумачальных, перакладных і інш. слоўнікаў бел. мовы. Падрыхтавала і ў 1969—75 выдала 12-томную «Беларускую Савецкую Энцыклапедыю» — універсальны даведнік па ўсіх галінах ведаў, першую шматтомную энцыклапедыю ў гісторыі бел. народа (Дзярж. прэмія Беларусі 1976). У выд-ве выйшлі таксама: «Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя» (т. 1—5, 1978—82, паралельна на бел. і рус. мовах), «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» (т. 1—5, 1984—87), «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88; Дзярж. прэмія Беларусі 1990), «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» (т. 1—5, 1983—86; сярэбраны медаль праграмы ААН па навакольным асяроддзі 1984), «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» ў 6 т. (т. 1—2, 1993—94), «Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі» (ч. 1—2, 1995—96), біябібліяграфічны даведнік «Беларускія пісьменнікі» (т. 1—6, 1992—95), «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—84), «Беларуска-рускі слоўнік» (т. 1—2, 2-е выд. 1988—89), «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы» І.Я.Лепешава (т. 1—2, 1993), «Руска-беларускі слоўнік» (т. 1—3, 6-е выд. 1995) і інш. Выдаюцца серыі: гісторыка-дакумент. хронік «Памяць» (з 1985, пра кожны раён Беларусі), энцыклапедычных даведнікаў пра гарады Беларусі (з 1976, «Мінск», «Брэст», «Віцебск», «Гродна», «Магілёў», «Гомель»), пра жывёльны і раслінны свет Беларусі (з 1986), энцыклапедычныя даведнікі для дзяцей, «Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь» (з 1978, выдадзена 25 кніг), трохмоўных слоўнікаў (англа-, нямецка-, французска-, беларуска-рускіх) і інш. У ліку 1-томных энцыклапедычных даведнікаў: «Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка» (на рус. мове, 1978), «Навечна ў сэрцы народным» (3-е выд., на рус. мове, 1984), «Іх імёнамі названы...» (на рус. мове, 1987), «Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945» (1990), «Этнаграфія Беларусі» (1989), «Янка Купала» (1986), «Францыск Скарына і яго час» (1988; на рус. мове, 1990), «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588» (1989), «Прафесіі рабочых» (на рус. мове, 1980), «2000 прафесій...» (на рус. мове, 1986), «Меліярацыя» (на рус. мове, 1984), «Прырода Беларусі» (2-е выд., на рус. мове, 1989), «Бульба» (на рус. мове, 1988 і 1994), «Чырвоная кніга Беларускай ССР» (2-е выд. 1993), «Акадэмія навук Беларускай ССР» (1978; на рус. мове, 1979), зводны каталог «Кніга Беларусі, 1517—1917» (1986), «Энцыклапедыя маладой сям’і» (8-е выд., на рус. мове, 1995), «Здароўе» (на рус. мове, 1990), «Культура харчавання» (3-е выд., на рус. мове, 1993), «Фатаграфія» (на рус. мове), «Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік» (абодва 1992), «Архітэктура Беларусі», «Археалогія і нумізматыка Беларусі» (абодва 1993); «Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X—XIX стст.», «Беларусь», «Ветэрынарная энцыклапедыя» (усе 1995), «Чарнобыль» (1996). Сярод факсімільных выданняў: «Слоўнік беларускай мовы» І.І.Насовіча (1983), «Біблія Скарыны» (т. 1—3, 1990—91), «Жывапісная Расія» (1993, 2-е выд. 1994) і інш. У 1996 выйшаў 1-ы том 18-томнай універсальнай Беларускай энцыклапедыі.

Галоўныя рэдактары П.У.Броўка (1967—80), І.П.Шамякін (1980—92), М.А.Ткачоў (1992), Б.І.Сачанка (1993—95), Г.П.Лашкоў (з 1996).

І.П.Хаўратовіч.

т. 2, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)