Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ДЭМАНА—ФРА́НЦА ЗАКО́Н,
фізічная заканамернасць, што звязвае цеплашправоднасць і электраправоднасць металаў. Устаноўлены ў 1853 ням. фізікамі Т.Відэманам і Р.Францам і ўдакладнены ў 1881 дацкім фізікам Л.Лорэнцам. Паводле Відэмана—Франца закона для ўсіх металаў адносіны каэфіцыента цеплаправоднасці χ (дакладней, яе электроннай складальнай) да іх удзельнай электраправоднасці σ прама прапарцыянальныя абс. т-ры T: χ/σ = LT, дзе L — лік Лорэнца, аднолькавы для ўсіх металаў. Узаемная сувязь эл. праводнасці і цеплаправоднасці тлумачыцца тым, што гэтыя характарыстыкі металаў абумоўлены рухам свабодных электронаў. Відэмана—Франца закон выконваецца для большасці металаў у шырокім інтэрвале т-р, а таксама для паўправаднікоў (лік Лорэнца ў гэтым выпадку залежыць ад механізма рассеяння носьбітаў зараду).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Зямля́Фра́нца-Іо́сіфаж Franz-Jóseph-Land n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Фра́нца-Іо́сіфа Зямля́ж Franz-Jóseph-Land n -sФра́нцыя ж Fránkreich n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ВІ́ЛЬЧЭКА ЗЯМЛЯ́,
востраў у архіпелагу Франца-Іосіфа Зямля. Пл. 2 тыс.км². Паверхня — пласкагор’е, выш. да 606 м. Амаль увесь укрыты покрыўнымі ледавікамі. Названа імем Г.Вільчэка, які фінансаваў аўстр. экспедыцыю, што адкрыла востраў у 1873.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕО́РГА ЗЯМЛЯ́,
востраў у архіпелагу Франца Іосіфа Зямля. Пл. больш за 2,7 тыс.км². Выш. да 416 м. На б. частцы тэр. покрыўныя ледавікі. Адкрыты ў 1880 англ. экспедыцыяй Лі Сміта. Названы ў гонар прынца Уэльскага Георга (у далейшым англ. караля Георга V).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́КЕРА ВО́СТРАЎ,
у Паўн. Ледавітым ак., на Пд архіпелага Франца-Іосіфа Зямля. Тэр. Расіі. Пл. каля 508 км². Выш. да 576 м. Б. ч. вострава ўкрыта ледавікамі. У бухце Ціхая ў 1913—14 зімавала экспедыцыя Г.Я.Сядова. Названы ў гонар англ. батаніка Дж.Д.Гукера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДНАРО́Г,
нарвал (Monodon monoceros), марское млекакормячае атр. кітападобных. Жыве ў арктычных водах Грэнландыі, Паўн. Канады, Шпіцбергена і ПнУ Зямлі Франца-Іосіфа.
Даўж. да 6,1 м, маса 1—1,5 т. Афарбоўка светлая з мноствам чорных плямаў (дзіцяняты цёмныя). У самцоў (зрэдку ў самак) у левай верхняй сківіцы бівень (рог) даўж. да 3 м (адсюль назва), якім яны прабіваюць аддушыны ў ільдах. Корміцца галаваногімі малюскамі і рыбай. Рэдкі. Ахоўваецца, занесены ў Чырв. кнігу СССР.