фракі́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фракі́йскі фракі́йская фракі́йскае фракі́йскія
Р. фракі́йскага фракі́йскай
фракі́йскае
фракі́йскага фракі́йскіх
Д. фракі́йскаму фракі́йскай фракі́йскаму фракі́йскім
В. фракі́йскі (неадуш.)
фракі́йскага (адуш.)
фракі́йскую фракі́йскае фракі́йскія (неадуш.)
фракі́йскіх (адуш.)
Т. фракі́йскім фракі́йскай
фракі́йскаю
фракі́йскім фракі́йскімі
М. фракі́йскім фракі́йскай фракі́йскім фракі́йскіх

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фракі́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фракійцаў, які належыць, уласцівы ім. Фракійская конніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грэ́ка-фракі́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грэ́ка-фракі́йскі грэ́ка-фракі́йская грэ́ка-фракі́йскае грэ́ка-фракі́йскія
Р. грэ́ка-фракі́йскага грэ́ка-фракі́йскай
грэ́ка-фракі́йскае
грэ́ка-фракі́йскага грэ́ка-фракі́йскіх
Д. грэ́ка-фракі́йскаму грэ́ка-фракі́йскай грэ́ка-фракі́йскаму грэ́ка-фракі́йскім
В. грэ́ка-фракі́йскі (неадуш.)
грэ́ка-фракі́йскага (адуш.)
грэ́ка-фракі́йскую грэ́ка-фракі́йскае грэ́ка-фракі́йскія (неадуш.)
грэ́ка-фракі́йскіх (адуш.)
Т. грэ́ка-фракі́йскім грэ́ка-фракі́йскай
грэ́ка-фракі́йскаю
грэ́ка-фракі́йскім грэ́ка-фракі́йскімі
М. грэ́ка-фракі́йскім грэ́ка-фракі́йскай грэ́ка-фракі́йскім грэ́ка-фракі́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Дыянісій Фракійскі 4/344

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БАСПО́Р ФРАКІ́ЙСКІ,

стараж.-грэчаская назва праліва Басфор.

т. 2, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фраки́йский фракі́йскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

tracki

фракійскі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АРФЕ́Й,

у грэчаскай міфалогіі фракійскі спявак, сын музы Каліопы. Цудоўнымі спевамі і ігрой на кіфары ён зачароўваў багоў і людзей, утаймоўваў дзікія сілы прыроды. Паводле міфаў, Арфей удзельнічаў у паходзе арганаўтаў, лічыўся заснавальнікам арфічных культаў. Калі раптоўна памерла яго жонка Эўрыдыка, Арфей адправіўся за ёю ў царства мёртвых. Міф пра Арфея — часты сюжэт у выяўл. мастацтве (ант. вазы, фрэскі, карціны П.​Рубенса, Я.​Тынтарэта), л-ры (Авідзій, Вергілій), музыцы (К.​Глюк, Ф.​Ліст, І.​Стравінскі) і інш.

Арфей, які іграе на ліры. Мазаіка. 3 ст.

т. 1, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІ́МАН (Kimōn; каля 504—449 да н.э.),

афінскі палкаводзец і паліт. дзеяч перыяду грэка-персідскіх войнаў 500—449 да н.э. Стратэг у 478—475 да н.э. Адзін з арганізатараў Дэлоскага саюза. У 476—475 заняў крэпасць Эён (Фракія) і в-аў Скірас. Паліт. праціўнік Фемістокла і Перыкла, на чале алігархаў выступаў супраць дэмакратызацыі дзярж. ладу Афін. У 469 перамог персаў у М. Азіі, у 468 выцесніў персаў з п-ва Херсанес Фракійскі. У 466—465 задушыў паўстанне саюзнікаў супраць Афін на а-вах Наксас і Тасас. У знешняй палітыцы арыентаваўся на Спарту. У 461 выгнаны з Афін, каля 456 вярнуўся, зноў удзельнічаў у ваен. дзеяннях супраць персаў. Загінуў у час марской экспедыцыі на Кіпр.

т. 8, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЛЬТЫЯ́Д (Miltiadēs; каля 550—489 да н.э.),

старажытнагрэчаскі дзярж. дзеяч, палкаводзец. Са знатнага афінскага роду Філаідаў. Бацька Кімана. Паміж 523—513 да н.э. сасланы тыранам Гіпіем на Херсанес Фракійскі, дзе атрымаў у спадчыну ўладу свайго брата Стэсагора і стаў тыранам. Удзельнік паходу супраць скіфаў (514—513 да н.э.). Падпарадкаваў Афінам Лемнас і інш. Кікладскія а-вы. Падтрымліваў грэч. гарады М. Азіі ў час іх паўстання супраць Персіі (500—494 да н.э.). Пасля задушэння паўстання гарадоў уцёк у Афіны, дзе прыцягваўся да суда як б. тыран, але быў апраўданы. У 490 да н.э. выбраны адным са стратэгаў і ўзначаліў грэч. войска ў час Марафонскай бітвы, у якой атрымаў перамогу. У 489 да н.э. ўдзельнічаў у экспедыцыі супраць астравоў, што адасобіліся ад Афін; за няўдалыя ваен. дзеянні на в-ве Парас прыгавораны да грашовага штрафу, які перавышаў яго маёмасць. Памёр у турме; паводле інш. звестак, памёр раней ад ран.

т. 10, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)