Чырвоныя фракцыі (у прафсаюзах) 11/252, 254

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

фра́кцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. фра́кцыя фра́кцыі
Р. фра́кцыі фра́кцый
Д. фра́кцыі фра́кцыям
В. фра́кцыю фра́кцыі
Т. фра́кцыяй
фра́кцыяю
фра́кцыямі
М. фра́кцыі фра́кцыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фракцыяне́р, ‑а, м.

Член якой‑н. фракцыі ​1 (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбензі́ніць

‘раздзяліць газ на фракцыі

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адбензі́ню адбензі́нім
2-я ас. адбензі́ніш адбензі́ніце
3-я ас. адбензі́ніць адбензі́няць
Прошлы час
м. адбензі́ніў адбензі́нілі
ж. адбензі́ніла
н. адбензі́ніла
Загадны лад
2-я ас. адбензі́нь адбензі́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час адбензі́ніўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адбензі́ньваць

‘раздзяляць газ на фракцыі

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адбензі́ньваю адбензі́ньваем
2-я ас. адбензі́ньваеш адбензі́ньваеце
3-я ас. адбензі́ньвае адбензі́ньваюць
Прошлы час
м. адбензі́ньваў адбензі́ньвалі
ж. адбензі́ньвала
н. адбензі́ньвала
Загадны лад
2-я ас. адбензі́ньвай адбензі́ньвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адбензі́ньваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фракцы́йны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фракцыі ​1, з’яўляецца фракцыяй. Фракцыйная барацьба. Фракцыйныя групоўкі.

2. Такі, які нясе разлад у якую‑н. арганізацыю, садзейнічае ўтварэнню ў ёй фракцый ​1 (у 3 знач.); раскольніцкі. Фракцыйнае выступленне.

фракцы́йны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фракцыі ​2, да яе выдзялення. Фракцыйная перагонка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фракцыяні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Падвергнуць (падвяргаць) раздзяленню на фракцыі ​2 што‑н. (газ, вадкую сумесь і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

whip1 [wɪp] n.

1. бізу́н, пу́га

2. парла́менцкі парты́йны арганіза́тар, кіраўні́к фра́кцыі

3. узбі́тыя вяршкі́, крэм і да т.п.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ДРАБЛЕ́ННЕ ў тэхніцы,

працэс разбурэння кавалкаў цвёрдых матэрыялаў у больш дробныя. Робіцца з дапамогай драбілак, звычайна камбінуецца з сартаваннем на грохатах. Найб. пашыраны мех. спосабы Д.: расцісканне, расколванне, сціранне, удар, іх камбінацыі. Пры неабходнасці адзін і той жа спосаб можа выкарыстоўвацца некалькі разоў. Пры Д. атрымліваюць прадукты з памерам часціц больш за 5 мм (працэс атрымання больш дробных матэрыялаў наз. здрабненнем або памолам).

Спосабы драблення: 1 — расцісканне; 2 — расколванне; 3 — сціранне; 4, 5 — удары.
Схемы драблення: а — аднаступеньчаты цыкл; б — многаступеньчаты цыкл; 1 — матэрыял; 2 — грохат; 3 — буйныя фракцыі пасля грохата; 4 — конусная драбілка; 5 — фракцыі пасля драблення; 6 — дробныя фракцыі, адсартаваныя грохатам; 7 — шчокавая драбілка.

т. 6, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дыстылява́ць

(лац. distillare = сцякаць кроплямі)

ачышчаць перагонкай, раздзяляць вадкія сумесі на фракцыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)