фрагмента́цыя
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
| Н. |
фрагмента́цыя |
| Р. |
фрагмента́цыі |
| Д. |
фрагмента́цыі |
| В. |
фрагмента́цыю |
| Т. |
фрагмента́цыяй фрагмента́цыяю |
| М. |
фрагмента́цыі |
Крыніцы:
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
фрагмента́цыя
(фр. fragmentation, ад лац. fragmentum = абломак, кавалак)
распаданне на дробныя часткі;
ф. міякарда — мнагакратны разрыў клетак сардэчнай мышцы;
2) разрыванне храмасомы або храматыды на часткі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫЯТАМІ́Я (ад карыя...+ грэч. tome адсячэнне), ядзерная фрагментацыя,
няправільнае дзяленне клетачнага ядра на 2 і болей ч. аднолькавай ці рознай велічыні, якое не суправаджаецца падзелам храмасом і ўтварэннем верацяна дзялення. Напр., амітозы ў высокадыферэнцыраваных і старых тканках (без наяўнасці дэфектных анафаз).
т. 8, с. 118
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯСПО́ЛАЕ РАЗМНАЖЭ́ННЕ,
размнажэнне жывёл і раслін без апладнення. Ажыццяўляецца без удзелу палавых клетак, часта з дапамогай вегетатыўных органаў. Уласціва бактэрыям (дзяленне), аднаклетачным (дзяленне, фрагментацыя, пачкаванне і спораўтварэнне) і шматклетачным арганізмам (вегетатыўнае размнажэнне, спораўтварэнне, поліэмбрыянія). Ёсць у вышэйшых раслін, адсутнічае ў малюскаў, членістаногіх, пазваночных.
Адрозніваюць уласна бясполае размнажэнне — утварэнне спец. клетак — спораў, якія пры прарастанні даюць пачатак новаму арганізму, і вегетатыўнае размнажэнне. Патомства, якое атрымліваецца ў выніку бясполага размнажэння, генетычна аднароднае, што часта выкарыстоўваецца ў раслінаводстве для замацавання карысных якасцей гібрыдаў. Шэрагу арганізмаў уласціва чаргаванне бясполага размнажэння з палавым размнажэннем.
Р.Г.Заяц.
т. 3, с. 418
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)