фотатэ́ка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. фотатэ́ка фотатэ́кі
Р. фотатэ́кі фотатэ́к
Д. фотатэ́цы фотатэ́кам
В. фотатэ́ку фотатэ́кі
Т. фотатэ́кай
фотатэ́каю
фотатэ́камі
М. фотатэ́цы фотатэ́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фотатэ́ка ж. фототе́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фотатэ́ка, ‑і, ДМ ‑тэцы. ж.

Сістэматызаваны збор, архіў фатаграфій або фатаграфічных негатываў.

[Ад грэч. phos, phōtós — святло і thēkē — сховішча.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фотатэ́ка

(ад фота- + -тэка)

сістэматызаваны збор, архіў фатаграфій або фатаграфічных негатываў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фототе́ка фотатэ́ка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

still library [ˌstɪlˈlaɪbrəri] n. фотатэ́ка; архі́ў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МО́ТАЛЬСКІ МУЗЕ́Й НАРО́ДНАЙ ТВО́РЧАСЦІ.

Адкрыты ў 1995 у в. Моталь Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. Засн. ў 1993 на базе створанага ў 1982 аматарам П.​Пташыцам калгаснага музея. Пл. экспазіцыі каля 1000 м², 17,1 тыс. адзінак асн. фонду (2000). Аддзелы: гісторыі сял. побыту, рамёстваў, земляробства, ільноапрацоўкі, ткацтва, нар. адзення, вуснай нар. творчасці. Экспазіцыя прысвечана культуры Зах. Палесся. Сярод экспанатаў: археал., прылады працы, вырабы майстроў па дрэве, ганчароў, ткачых, калекцыі вышыўкі, бездзежскіх выкладаў і фартушкоў, маляваных, тканых, вышываных дываноў, адзення мотальскага і драгічынскага строяў, творы мастакоў У.​Капшая, А.​Марачкіна, У.​Тоўсціка. Ёсць дыярама старадаўняга Моталя і яго ваколіц, інтэр’ер хаты пач. 20 ст., фотатэка і інш. Паводле матэрыялаў музея створаны кінастужкі «Палескія вяселлі» (1986, рэж. З.​Мажэйка), «Пераблытанка» (1989, рэж. А.​Мезенцаў), «Мотальскія анекдоты, жарты, байкі» (1990, рэж А.​Пестаў). На базе фондаў музея праводзяцца выстаўкі.

В.​Р.​Мацукевіч.

т. 10, с. 528

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУ́ЛГАК (Ян) (6.10.1876, в. Асташына Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 4.2.1950),

бел. і польскі майстар мастацкай краязнаўчай фатаграфіі, этнограф, фалькларыст. Скончыў рус. класічную гімназію ў Вільні (1897). Вучыўся ў Ягелонскім ун-це (Кракаў; 1897—99). З 1905 займаўся фатаграфіяй. У 1910 пазнаёміўся з мастаком Ф.Рушчыцам. З 1912 у Вільні. У 1919—39 кіраўнік лабараторыі маст. фатаграфіі пры Віленскім ун-це. Заснавальнік і старшыня фотаклуба Польшчы, Віленскага фотаклуба, саюза польскіх мастакоў-фатографаў, польск. фатаграфічнага т-ва. Апубл. шмат здымкаў бел. нар. тыпаў, краявідаў, вёсак, гасп. пабудоў бел. сялян («Беларус з-пад Клецка», «Бабулька-беларуска з маёнтка Перасека пад Мінскам», «Жабракі беларусы пад Мінскам», «Беларус з Міншчыны», «Вечар (Міншчына)», «Краявід з Ашмянскага павета», «Месячнае неба. Багданаў», «Ціша. Возера Нарач», «Белавежская пушча» і інш.). Аўтар прац пра Рушчыца (у кн. «Фердынанд Рушчыц», Вільня, 1939), артыкулаў пра бел. фальклор і краязнаўства, даследаванняў і падручнікаў па эстэтыцы і тэхніцы фатаграфіі. Фотатэка і калекцыя яго здымкаў (каля 10 тыс.) згарэла ў 1944. Многія яго фота захоўваюцца ў архівах і б-ках Вільнюса і Варшавы.

Тв.:

Fotografika. Warszawa, 1931;

Wędrówki fotografa...Cz. 1—9. Wilno, 1931—36;

Technika bromowa. Wilno, 1933;

Bromografika czyli metoda wtórnika. Wilno, 1934;

Estetyka światła. Wilno, 1936;

Fotografia ojczysta. Wrocław, 1951.

Літ.:

Grabowski L. Jan Bułhak. Warszawa, 1961;

Zdzarski W. Jan Bułhak // Kronika Warszawy. 1978. № 1.

І.​У.​Саламевіч.

т. 3, с. 329

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)