фло́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фло́цкі фло́цкая фло́цкае фло́цкія
Р. фло́цкага фло́цкай
фло́цкае
фло́цкага фло́цкіх
Д. фло́цкаму фло́цкай фло́цкаму фло́цкім
В. фло́цкі (неадуш.)
фло́цкага (адуш.)
фло́цкую фло́цкае фло́цкія (неадуш.)
фло́цкіх (адуш.)
Т. фло́цкім фло́цкай
фло́цкаю
фло́цкім фло́цкімі
М. фло́цкім фло́цкай фло́цкім фло́цкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фло́цкі мор.

1. прил. фло́тский;

2. в знач. сущ., разг. фло́тский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фло́цкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да флоту, належыць яму; прызначаны для флоту. У абароне Севастопаля прымалі ўдзел 14 пяхотных дывізій (42 палкі), 17 флоцкіх экіпажаў і караблі Чарнаморскага флоту. «Помнікі». У час грамадзянскай вайны я сустракаў шмат маракоў з Балтыкі, з многімі з іх сябраваў, ведаў некалькі былых флоцкіх афіцэраў. Сяргейчык. // Уласцівы, характэрны для флоту, прыняты на флоце. [Сын] прыязджаў заўсёды нечакана, пад вечар, мажны, лабасты, у цёмным касцюме і ў чорнай флоцкай фуражцы, якую ўжо колькі год насіў пасля службы. М. Стральцоў.

2. у знач. наз. фло́цкі, ‑ага, м. Той, хто служыць ва флоце; марак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флот, -у, М фло́це, мн. фло́ты, -аў і флаты́, -о́ў, м.

1. Сукупнасць усіх ваенных ці гандлёвых суднаў краіны або асобнага мора, рачнога басейна.

Рачны ф.

Чарнаморскі ф.

2. Буйное злучэнне ваенна-марскіх суднаў.

Паветраны флот — сукупнасць ваенных або грамадзянскіх лятальных апаратаў; авіяцыя.

|| прым. фло́цкі, -ая, -ае.

Ф. экіпаж.

Сышлі на бераг флоцкія (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

военача́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Вайсковы або флоцкі начальнік, камандзір (звычайна вышэйшы).

Вопытны в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фло́тский

1. прил. фло́цкі;

2. сущ., разг. фло́цкі, -кага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бушла́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Матроская суконная куртка або салдацкая куртка на ваце.

Флоцкі б.

|| прым. бушла́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

naval [ˈneɪvl] adj. вае́нна-марскі́; марскі́, фло́цкі;

a naval base вае́нна-марска́я ба́за;

a naval power марска́я дзяржа́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

marynarski

1. флоцкі;

2. матроскі;

kołnierz marynarski — матроскі каўнер

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ВОЕНАЧА́ЛЬНІК,

вайсковы або флоцкі начальнік, які займае высокую камандную ці штабную пасаду ва ўзбр. сілах дзяржавы. У Рэспубліцы Беларусь да военачальнікаў адносяцца камандуючыя і начальнікі штабоў родаў войск, армій і інш. аператыўных аб’яднанняў. Паняцце «военачальнік» абагульняльнае, у т. л. для палкаводцаў і флатаводцаў.

т. 4, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)