флегматы́чны, -ая, -ае.

1. Спакойны, ураўнаважаны, павольны, які слаба праяўляе эмоцыі.

Ф. тэмперамент.

2. Вялы, абыякавы, раўнадушны.

Ф. голас.

|| наз. флегматы́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

флегматы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. флегматы́чны флегматы́чная флегматы́чнае флегматы́чныя
Р. флегматы́чнага флегматы́чнай
флегматы́чнае
флегматы́чнага флегматы́чных
Д. флегматы́чнаму флегматы́чнай флегматы́чнаму флегматы́чным
В. флегматы́чны (неадуш.)
флегматы́чнага (адуш.)
флегматы́чную флегматы́чнае флегматы́чныя (неадуш.)
флегматы́чных (адуш.)
Т. флегматы́чным флегматы́чнай
флегматы́чнаю
флегматы́чным флегматы́чнымі
М. флегматы́чным флегматы́чнай флегматы́чным флегматы́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

флегматы́чны флегмати́чный, флегмати́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

флегматы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які характарызуецца марудлівасцю, спакоем, ураўнаважанасцю, слабым праяўленнем эмоцый (пра тэмперамент, нервовую арганізацыю). Флегматычны тэмперамент.

2. Уласцівы флегматыку. Маючы спакойны, нават крыху флегматычны характар, .. [Таня] ніколі не давала поўнай волі дзявочаму сэрцу. Машара. // Блізкі да абыякавасці. Спакойны, нават нейкі флегматычны на працы, малады майстар выглядаў цяпер зусім іншым чалавекам. Паслядовіч. / у перан. ужыв. Можа і надзею страціла.. [Прыпяць] вынесці хоць калі-небудзь гэта мора цёмна-ружовай вады з неабсяжных балот Палесся, і з гэтай прычыны яна такая павольная і флегматычная. Колас. // Які выказвае непарушны спакой, раўнадушнасць; апатычны. [Кірыла] загрукаў у дзверы лабараторыі. Адгукнуўся флегматычны голас: — Хто там? Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флегматычны phlegmátisch, träge; gleíchgültig (раўнадушны)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

флегматы́чны

(гр. phlegmatikos = запаленчы)

1) які характарызуецца марудлівасцю, спакоем, ураўнаважанасцю, слабым праяўленнем эмоцый (напр. ф. тэмперамент);

2) вялы, з павольнай успрымальнасцю і слабай актыўнасцю (напр. ф. чалавек).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

флегмати́ческий флегматы́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

флегмати́чный флегматы́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

phlegmatic [flegˈmætɪk] adj. флегматы́чны;

a phleg matic temperament флегматы́чны тэмпера́мент

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

stolid [ˈstɔlɪd] adj. degor. флегматы́чны, апаты́чны, вя́лы;

stolid manners вя́лыя мане́ры

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)