фехтава́нне, -я, н.

Від спорту: мастацтва барацьбы на рапірах, шпагах, шаблях і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фехтава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. фехтава́нне
Р. фехтава́ння
Д. фехтава́нню
В. фехтава́нне
Т. фехтава́ннем
М. фехтава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фехтава́нне ср. фехтова́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фехтава́нне, ‑я, н.

1. Від спорту, майстэрства барацьбы на шпагах, рапірах, эспадронах і пад. Трэці дзядзька — Ціхон Васільевіч — меншы па чыну, толькі выкладчык фехтавання. Новікаў.

2. Паядынак, спаборніцтва на шпагах, рапірах, эспадронах і пад. / у перан. ужыв. Побач з імі [куніцамі], на паляне, Бой гарачы — фехтаванне У майстроў яго, З баркоў Маладых цецерукоў. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Фехтаванне 2/517; 9/96; 10/568—569; 11/281

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ФЕХТАВА́ННЕ (ад ням. fechten фехтаваць, змагацца),

від спорту, які аб’ядноўвае адзінаборствы з выкарыстаннем халоднай спарт. зброі (рапіра, шабля, шпага). Мэта паядынку — нанясенне саперніку найб. колькасці ўколаў (удараў) за фіксаваны час. Паядынкі адбываюцца на спец. дарожцы 14 × 1,5—2 м. Праграмы афіц. спаборніцтваў уключаюць асабістыя і камандныя турніры мужчын і жанчын.

Як від адзінаборстваў узнікла ў Стараж. Егіпце (каля 3000 да н.э.). Утылітарнае Ф. вядома ў Стараж. Грэцыі і Рыме. З пач. 15 ст. найб. пашырылася ў Іспаніі, з 16 ст. ў Італіі і з 17 ст. ў Францыі. У нац. відах Ф., напр., нанайскім, у якасці зброі выкарыстоўваюць шост, у грузінскім — меч са шчытом і інш. Спарт. Ф. сфарміравалася да канца 17 ст. У 2-й пал. 19 ст. вызначаны асн. правілы і праграмы афіц. спаборніцтваў, стандарты спарт. зброі і ахоўнага рыштунку. У праграме Алімп. гульняў з 1896 (жанчыны з 1924). Чэмпіянаты Еўропы адбываюцца з 1906, свету — з 1937. Ф. на шпагах уваходзіць у склад пяцібор’я. Міжнар. федэрацыя Ф. засн. ў 1913 (Парыж). Найб. пашырана Ф. ў Венгрыі, Германіі, Італіі, Расіі, Францыі.

На Беларусі гурткі Ф. з’явіліся ў канцы 1920-х г. У 1928 бел. фехтавальшчыкі ўдзельнічалі ў I Усесаюзнай спартакіядзе. Афіц. спаборніцтвы з 1938 (першынство Мінска). I чэмпіянат Беларусі адбыўся вясной 1941. Федэрацыя Ф. Беларусі створана ў 1960. Сярод бел. фехтавальшчыкаў — чэмпіёны Алімп. гульняў: Ш.Алёхін, А.Бялова, Б.​Карэцкі, А.Раманькоў, Т.Самусенка, В.Сідзяк; прызёры Алімп. гульняў: У.Лапіцкі, А.Ніканчыкаў, А.Паўлоўскі, Ю.Смалякоў, А.Чарнушэвіч, І.​Валетаў, А.​Коцешаў; чэмпіёны свету і прызёры: Дз.Ніканчыкава, С.Прыходзька, С.​Баранава, В.​Захараў, У.​Паўленка і інш. Мужчынская каманда шпажыстаў заняла 6-е месца на XXVII Алімп. гульнях (2000, г. Сідней, Аўстралія), 4-е — на чэмпіянаце свету (1998, г. Ла-Шо-дэ-Фон, Швейцарыя), каманда шаблістаў была сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы (2000, г. Фуншал, Партугалія); жаночая каманда шпажыстак — 5-й на чэмпіянаце свету (2001, г. Нім, Францыя). Бел. трэнеры — засл. трэнеры СССР і Беларусі: Э.У.Асіеўскі, Г.М.Бокун, Л.П.Бокун, Я.​Ц.​Андрэеў, А.​А.​Аўсянкін, С.​А.​Васільеў, А.​М.​Казлоўскі, М.​Н.​Няпраўскі, В.​С.​Хрэнаў; засл. трэнер Украіны А.​Л.​Фель.

А.​І.​Конюхава.

т. 16, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фехтава́нне н. Féchten n -s;

наста́ўнік фехтава́ння Féchtmeister m -s, -;

спарт. трэ́нер па фехтава́нні Féchtmeister m -s, -;

фехтава́нне на рапі́рах Floréttfechten n;

фехтава́нне на шпа́гах Dégenfechten n;

фехтава́нне на ша́блях Säbelfechten n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

fencing [ˈfensɪŋ] n.

1. sport фехтава́нне

2. агаро́джа; матэрыя́л для агаро́джы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рапі́ра, ‑ы, ж.

Колючая халодная зброя з доўгім і гнуткім чатырохгранным клінком, якая ў цяперашні час ужываецца толькі ў вучэбным і спартыўным фехтаванні. Фехтаванне на рапірах.

[Фр. rapière.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фехтова́ние спорт. фехтава́нне, -ння ср.;

учи́тель фехтова́ния наста́ўнік фехтава́ння;

занима́ться фехтова́нием займа́цца фехтава́ннем;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)