ферміё́н
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ферміё́н |
ферміё́ны |
| Р. |
ферміё́на |
ферміё́наў |
| Д. |
ферміё́ну |
ферміё́нам |
| В. |
ферміё́н |
ферміё́ны |
| Т. |
ферміё́нам |
ферміё́намі |
| М. |
ферміё́не |
ферміё́нах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ферміён
[ад іт. E. Fermi = прозвішча іт. фізіка (1901—1954)]
элементарная часціца (электрон, пратон, нейтрон і інш.) або квазічасціца з паўцэлым спінам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ферміё́н-антыферміённы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ферміё́н-антыферміённы |
ферміё́н-антыферміённая |
ферміё́н-антыферміённае |
ферміё́н-антыферміённыя |
| Р. |
ферміё́н-антыферміённага |
ферміё́н-антыферміённай ферміё́н-антыферміённае |
ферміё́н-антыферміённага |
ферміё́н-антыферміённых |
| Д. |
ферміё́н-антыферміённаму |
ферміё́н-антыферміённай |
ферміё́н-антыферміённаму |
ферміё́н-антыферміённым |
| В. |
ферміё́н-антыферміённы (неадуш.) ферміё́н-антыферміённага (адуш.) |
ферміё́н-антыферміённую |
ферміё́н-антыферміённае |
ферміё́н-антыферміённыя (неадуш.) ферміё́н-антыферміённых (адуш.) |
| Т. |
ферміё́н-антыферміённым |
ферміё́н-антыферміённай ферміё́н-антыферміённаю |
ферміё́н-антыферміённым |
ферміё́н-антыферміённымі |
| М. |
ферміё́н-антыферміённым |
ферміё́н-антыферміённай |
ферміё́н-антыферміённым |
ферміё́н-антыферміённых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ПАЗІТРО́Н [ад лац. positivus дадатны + (элек)трон],
дадатна зараджаная элементарная часціца; антычасціца электрона. Абазначаецца е+ або е− Мае аднолькавыя з электронам масу і спін, а магн. момант і эл. зарад роўныя па модулі і процілеглыя па знаку. П. мае спін, роўны 1/2 (ферміён), адносіцца да лептонаў, удзельнічае ў эл.-магн., слабым і гравітацыйным узаемадзеяннях.
Існаванне П. тэарэтычна вынікае з Дзірака ўраўнення, эксперыментальна адкрыты К.Д.Андэрсанам (1932) у складзе касм. прамянёў і стаў першым прыкладам антычасціц. Пры пэўных умовах утварае з электронам вадародападобную сістэму (гл. Пазітроній). Узнікае пры ўзаемапераўтварэннях свабодных элементарных часціц, напр., пры распадах мюонаў, а таксама пры бэта-распадзе некаторых ізатопаў. Прадказаныя Дзіракам і эксперыментальна назіраныя працэсы анігіляцыі і нараджэння пар (П. — электрон) былі першымі доказамі ўзаемапераўтварэнняў элементарных часціц, на аснове якіх распрацаваны метады нараджэння новых элементарных часціц у накапляльных кольцах паскаральнікаў. П. выкарыстоўваецца пры даследаваннях размеркавання скарасцей электронаў праводнасці, дэфектаў крышталічнай рашоткі, кінетыкі некаторых хім. рэакцый і інш.
І.С.Сацункевіч.
т. 11, с. 517
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)