ферме́нтна-субстра́тны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ферме́нтна-субстра́тны |
ферме́нтна-субстра́тная |
ферме́нтна-субстра́тнае |
ферме́нтна-субстра́тныя |
| Р. |
ферме́нтна-субстра́тнага |
ферме́нтна-субстра́тнай ферме́нтна-субстра́тнае |
ферме́нтна-субстра́тнага |
ферме́нтна-субстра́тных |
| Д. |
ферме́нтна-субстра́тнаму |
ферме́нтна-субстра́тнай |
ферме́нтна-субстра́тнаму |
ферме́нтна-субстра́тным |
| В. |
ферме́нтна-субстра́тны (неадуш.) ферме́нтна-субстра́тнага (адуш.) |
ферме́нтна-субстра́тную |
ферме́нтна-субстра́тнае |
ферме́нтна-субстра́тныя (неадуш.) ферме́нтна-субстра́тных (адуш.) |
| Т. |
ферме́нтна-субстра́тным |
ферме́нтна-субстра́тнай ферме́нтна-субстра́тнаю |
ферме́нтна-субстра́тным |
ферме́нтна-субстра́тнымі |
| М. |
ферме́нтна-субстра́тным |
ферме́нтна-субстра́тнай |
ферме́нтна-субстра́тным |
ферме́нтна-субстра́тных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ІНГІБІ́ТАРЫ (ад лац. inhibeo спыняю, затрымліваю) у біялогіі, рэчывы рознай хім. прыроды, якія прыгнятаюць актыўнасць ферментаў у жывым арганізме і ў бясклетачных сістэмах. Адрозніваюцца характарам дзеяння, спецыфічнасцю і інш. Інгібіраванне адбываецца на генетычным (прыгнечваецца біясінтэз аднаго з ферментаў) і кінетычным (паніжаецца актыўнасць ферменту) узроўнях. Узаемадзейнічаюць з актыўным цэнтрам ці з інш. часткамі малекулы і перашкаджаюць утварэнню прамежкавага ферментна-субстратнага комплексу (напр., фторысты натрый запавольвае працэсы вугляводнага абмену). Бываюць натуральныя і сінтэтычныя. Натуральныя І. ў чалавека і жывёл — прадукты абмену рэчываў. У раслін І. росту (фенольнай і тэрпеноіднай прыроды) назапашваюцца восенню ў тканках насення і пупышак пры пераходзе ад працэсаў росту да спакою, вясной іх колькасць зніжаецца. Дзеянне І. процілеглае натуральным (аўксіны, гіберэліны) і сінт. стымулятарам росту. Сінт. І. (морфактыны, рэтарданты, дэфаліянты, гербіцыды і інш.) спыняюць рост сцёблаў, выклікаюць ападанне лісця, падсушваюць расліны на карані, прадухіляюць паляганне злакаў. Выкарыстанне І. у якасці ядахімікатаў для барацьбы са шкоднымі насякомымі і пустазеллем звязана з іх уласцівасцю прыгнятаць жыццёва важныя для гэтых арганізмаў працэсы. Выкарыстоўваюцца для вывучэння механізму каталітычнага дзеяння ферментаў, устанаўлення прыроды функцыян. груп бялкоў, для лячэння парушэнняў абмену рэчываў (некат. лекі і фармакалагічныя сродкі прыгнятаюць ферментатыўныя рэакцыі паталаг. працэсаў).
т. 7, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)