феніламі́н
[ад феніл + амін(ы)]
тое, што і анілін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АНІЛІ́Н,
амінабензол, феніламін, найпрасцейшы араматычны амін, C6H5NH2. Бясколерная вадкасць, tкіп 184,4 °C, шчыльн. 1,02 ∙ 103 кг/м³; растваральны ў вадзе, спіртах, эфірах. Мае ўласцівасці асноў, з мінер. кіслотамі ўтварае солі. Асн. метад атрымання аніліну — аднаўленне нітрабензолу (упершыню атрыманы з індыга). Выкарыстоўваюць у вытв-сці фарбавальнікаў, фотаматэрыялаў, выбуховых рэчываў, лекаў, паскаральнікаў вулканізацыі каўчуку і інш. Ядавіты (дзейнічае на ц. н. с., выклікае дэгенерацыю эрытрацытаў крыві, гемоліз), ГДК 0,1 мг/м³.
т. 1, с. 369
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)