фелю́га, -і, ДМю́зе, мн. -і, -лю́г, ж.

Невялікае паруснае бяспалубнае судна на паўднёвых морах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фелю́га

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. фелю́га фелю́гі
Р. фелю́гі фелю́г
Д. фелю́зе фелю́гам
В. фелю́гу фелю́гі
Т. фелю́гай
фелю́гаю
фелю́гамі
М. фелю́зе фелю́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фелю́га ж., мор. фелю́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фелю́га мор. фелю́га, -гі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фелю́га, ‑і, ДМ ‑люзе, ж.

Невялікае паруснае бяспалубнае прамысловае судна на Міжземным, Чорным, Азоўскім і Каспійскім морах.

[Іт. feluca ад араб. фулука — лодка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фелю́га

(іт. feluca, ад ар. fulûk = лодка)

невялікае паруснае бяспалубнае прамысловае судна на Міжземным, Чорным, Азоўскім і Каспійскім морах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мотафелю́га

(ад мота- + фелюга)

невялікае маторнае рыбалоўнае бяспалубнае судна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)