фе́льчарска-акушэ́рскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
фе́льчарска-акушэ́рскі |
фе́льчарска-акушэ́рская |
фе́льчарска-акушэ́рскае |
фе́льчарска-акушэ́рскія |
| Р. |
фе́льчарска-акушэ́рскага |
фе́льчарска-акушэ́рскай фе́льчарска-акушэ́рскае |
фе́льчарска-акушэ́рскага |
фе́льчарска-акушэ́рскіх |
| Д. |
фе́льчарска-акушэ́рскаму |
фе́льчарска-акушэ́рскай |
фе́льчарска-акушэ́рскаму |
фе́льчарска-акушэ́рскім |
| В. |
фе́льчарска-акушэ́рскі (неадуш.) фе́льчарска-акушэ́рскага (адуш.) |
фе́льчарска-акушэ́рскую |
фе́льчарска-акушэ́рскае |
фе́льчарска-акушэ́рскія (неадуш.) фе́льчарска-акушэ́рскіх (адуш.) |
| Т. |
фе́льчарска-акушэ́рскім |
фе́льчарска-акушэ́рскай фе́льчарска-акушэ́рскаю |
фе́льчарска-акушэ́рскім |
фе́льчарска-акушэ́рскімі |
| М. |
фе́льчарска-акушэ́рскім |
фе́льчарска-акушэ́рскай |
фе́льчарска-акушэ́рскім |
фе́льчарска-акушэ́рскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
фе́льчарска-амбулато́рны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
фе́льчарска-амбулато́рны |
фе́льчарска-амбулато́рная |
фе́льчарска-амбулато́рнае |
фе́льчарска-амбулато́рныя |
| Р. |
фе́льчарска-амбулато́рнага |
фе́льчарска-амбулато́рнай фе́льчарска-амбулато́рнае |
фе́льчарска-амбулато́рнага |
фе́льчарска-амбулато́рных |
| Д. |
фе́льчарска-амбулато́рнаму |
фе́льчарска-амбулато́рнай |
фе́льчарска-амбулато́рнаму |
фе́льчарска-амбулато́рным |
| В. |
фе́льчарска-амбулато́рны (неадуш.) фе́льчарска-амбулато́рнага (адуш.) |
фе́льчарска-амбулато́рную |
фе́льчарска-амбулато́рнае |
фе́льчарска-амбулато́рныя (неадуш.) фе́льчарска-амбулато́рных (адуш.) |
| Т. |
фе́льчарска-амбулато́рным |
фе́льчарска-амбулато́рнай фе́льчарска-амбулато́рнаю |
фе́льчарска-амбулато́рным |
фе́льчарска-амбулато́рнымі |
| М. |
фе́льчарска-амбулато́рным |
фе́льчарска-амбулато́рнай |
фе́льчарска-амбулато́рным |
фе́льчарска-амбулато́рных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Фельчарска-акушэрскі пункт 2/13, 14; 10/562
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ ФЕ́ЛЬЧАРСКА-АКУШЭ́РСКАЯ ШКО́ЛА.
Існавала ў Віцебску ў 1906—13. Засн. ўрачом У.В.Счасновічам як прыватная школа. Для выкладання запрашаліся спрактыкаваныя ўрачы, акушэры-гінеколагі, якія спалучалі мед. практыку з навук. дзейнасцю. Праграма навучання сярэдняга акушэрскага персаналу забяспечвала цесную сувязь тэарэт. ведаў з практыкай. Штогод школа выпускала 30—60 чал.
т. 4, с. 224
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ФЕ́ЛЬЧАРСКА-АКУШЭ́РСКАЯ ШКО́ЛА,
прыватная навуч. ўстанова. Засн. ў Мінску ў ліст. 1908. Заснавальнік доктар Л.З.Гутцайт. Пачала дзейнічаць са студз. 1909. Прымаліся асобы жаночага і мужчынскага полу (пераважалі жанчыны). У 1909 было 200 навучэнцаў, у 1910—39 (пераважна яўрэі). Працавалі 9 выкладчыкаў. Курс навучання падзяляўся на тэарэт. і практычную часткі. Практычныя заняткі праводзіліся ў Мінскай яўр. бальніцы. У 1920-я г. на базе школы створана мед. вучылішча № 1, якое дзейнічае і цяпер.
Н.Я.Новік.
т. 10, с. 429
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фе́льдшерско-акуше́рский фе́льчарска-акушэ́рскі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АМБУЛАТО́РНА-ПАЛІКЛІНІ́ЧНАЯ ДАПАМО́ГА пазабальнічная медыцынская дапамога, якая аказваецца ў амбулаторыях, паліклініках, кансультацыях, дыспансерах, медыка-санітарных частках, фельчарска-акушэрскіх пунктах, дыягнастычных цэнтрах і інш. мед. установах (самастойных ці ў складзе бальніц). Найб. масавы, даступны і набліжаны да месца жыхарства або працы від мед. абслугоўвання і аказання першаснай медыка-сан. дапамогі насельніцтву. Асн. формы амбулаторна-паліклінічнай дапамогі: экстранная, лячэбна-дыягнастычная, лячэбна-кансультацыйная, прафілакт., рэабілітацыйная.
На Беларусі з пач. 1990-х г. пачалося фарміраванне тэр. мед. аб’яднанняў, у склад якіх уваходзяць паліклінікі (для дарослых, дзяцей, стаматалагічная), жаночыя кансультацыі, дыспансеры, мед.-сан. часткі, станцыі і аддзяленні хуткай мед. дапамогі і інш. Уводзяцца новыя арганізац. структуры — аддзяленні прафілактыкі, мед. рэабілітацыі, адзіныя акушэрска-тэрапеўтычныя і педыятрычныя комплексы, дыягнастычныя цэнтры, гасп.-разліковыя паліклінікі, касметалагічныя лячэбніцы, фізіятэрапеўт. паліклінікі, перасоўныя амбулаторыі, флюараграфічныя, стаматалагічныя і зубапратэзныя кабінеты і інш. Пашыраюцца формы прыватнага аказання амбулаторна-паліклінічнай дапамогі. Больш як 1,5 тыс. ўстаноў амбулаторна-паліклінічнай дапамогі (1994) абслугоўваюць каля 10% хворых.
Э.А.Вальчук.
т. 1, с. 310
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНЬ,
вёска ў Івянецкім с/с Валожынскага р-на Мінскай вобл. За 37 км на ПдУ ад Валожына, 46 км ад чыг. ст. Койданава. 690 ж., 220 двароў (1997).
У пісьмовых крыніцах згадваецца з 1-й пал. 15 ст. як уласнасць Гедыголдавічаў, Забярэзінскіх, Кішкаў, Далмат-Ісакоўскіх, Юдзіцкіх, Салагубаў. У 1552 пабудаваны касцёл. З 1793 у Рас. імперыі. У 1795 у К. 268 ж., 49 двароў. У 18—19 ст. праводзіліся вял. кірмашы. У 1897 у К. 713 ж., 116 двароў, касцёл, малітоўны дом, багадзельня, хлебазапасны магазін, карчма, 3 кузні, крама, лазня. З 1921 у складзе Польшчы, мястэчка Івянецкай гміны Стаўбцоўскага пав. Навагрудскага ваяв. З 1939 у БССР. У 1944 вёску часткова спалілі ням. фашысты. У 1971—879 ж., 234 двары.
Сярэдняя школа, б-ка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. Помнік землякам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну, каля вёскі 2 магілы ахвяр фашызму. Каля вёскі геал. помнік прыроды Камень чортаў.
В.У.Шаблюк.
т. 7, с. 519
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)