федэра́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. федэра́льны федэра́льная федэра́льнае федэра́льныя
Р. федэра́льнага федэра́льнай
федэра́льнае
федэра́льнага федэра́льных
Д. федэра́льнаму федэра́льнай федэра́льнаму федэра́льным
В. федэра́льны (неадуш.)
федэра́льнага (адуш.)
федэра́льную федэра́льнае федэра́льныя (неадуш.)
федэра́льных (адуш.)
Т. федэра́льным федэра́льнай
федэра́льнаю
федэра́льным федэра́льнымі
М. федэра́льным федэра́льнай федэра́льным федэра́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

федэра́льны полит. федера́льный;

ф. дзяржа́ўны лад — федера́льное госуда́рственное устро́йство;

на ~ных асно́вах — на федера́льных нача́лах

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

федэра́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да федэрацыі; з’яўляецца федэрацыяй. Федэральная дзяржава. Федэральны канцлер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

федэра́льны Búndes-; Föderál-, föderál;

на федэра́льных пача́тках auf föderáler Grúndlage;

федэра́льны ка́нцлер Búndeskanzler m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

федэра́льны

(фр. fédéy̆ral, ад лац. foedus, -deris = дагавор, саюз)

1) які звязаны з федэрацыяй (напр. ф-ая дзяржава, ф. канцлер);

2) тое, што і федэратыўны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

федэра́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Дзяржава, якая складаецца з самастойных дзяржаў або дзяржаўных утварэнняў, што захоўваюць пэўную юрыдычную і палітычную самастойнасць; адпаведная форма дзяржаўнага ўладкавання.

Расійская Ф.

2. Саюз асобных таварыстваў, арганізацый.

Шахматная ф.

|| прым. федэраты́ўны, -ая, -ае і федэра́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Федэратыўная дзяржава.

Федэратыўная адзінка.

На федэратыўных пачатках.

Федэральны канцлер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

federal [ˈfedərəl] adj. федэра́льны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БУ́НДЭСТАГ (ням. Bundestag),

назва парламента ў ФРГ. Дзейнічае з 1949. Вярх. федэральны заканад. орган краіны (кіраўнік — федэральны прэзідэнт). Выбірае федэральнага канцлера і 50% членаў Федэральнага канстытуцыйнага суда, абмяркоўвае і прымае законы, кантралюе федэральны ўрад і інш. Дэпутаты бундэстага (672 чал.) выбіраюцца на 4 гады на ўсеагульных, прамых, свабодных, роўных і тайных выбарах. Парламентарыі адначасова з’яўляюцца членамі федэральнага сходу пры выбарах прэзідэнта краіны.

т. 3, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бундэсгеры́хт

(ням. Bundesgencht)

федэральны суд у Германіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АДЭНА́ЎЭР (Adenauer) Конрад (5.1.1876, Кёльн — 19.4.1967),

дзяржаўны і паліт. дзеяч Германіі, першы федэральны канцлер ФРГ. Юрыст. У 1917—33 і маі—крас. маі—кастр. 1945 обер-бургамістр г. Кёльн. У 1918—19 і 1923 выступаў за аддзяленне Рэйнскай правінцыі ад Прусіі і стварэнне Рэйнскай рэспублікі. У 1920—33 прэзідэнт прускага Дзярж. савета. Пры нацыянал-сацыялістах пазбаўлены пасады обер-бургамістра, у 1944 зняволены. З 1946 старшыня створанага ім Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) у брыт. акупац. зоне, у 1950—66 федэральны старшыня ХДС. У 1948—49 старшыня Парламенцкага савета. У 1949—63 федэральны канцлер, адначасова міністр замежных спраў (1951—55). Ва ўнутр. палітыцы прытрымліваўся прынцыпаў прававой дзяржавы. Урад Адэнаўэра падпісаў Парыжскія пагадненні 1954, ажыццявіў уступленне ФРГ у НАТО (1955), устанавіў дыпламат. адносіны з СССР (1955).

К.Адэнаўэр.

т. 1, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)