ФБР (Федэральнае бюро расследаванняў – ЗША); FBI [´ɛfbiˏaĭ] n (англійскае: Federal Bureau of Investigation)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ФЕДЭРА́ЛЬНАЕ БЮРО́ РАССЛЕ́ДАВАННЯЎ (англ. Federal Bureau of Investigation, скарочана FBI; ФБР),
ведамства ЗША для расследавання парушэнняў федэральных законаў і забеспячэння дзярж. бяспекі. Засн. ў 1908 як Бюро расследаванняў, з 1.7.1935 сучасная назва. Падпарадкоўваецца федэральнаму міністру юстыцыі, узначальваецца дырэктарам (у 1924—72 Дж.Э.Гувер). Займаецца расследаваннем парушэнняў федэральнага крымін. заканадаўства, вядзе барацьбу з дзейнасцю замежных разведак і тэрарызмам, забяспечвае ахову прэзідэнта ЗША, крыміналагічную экспертызу рэчавых доказаў і вядзенне баз даных па злачынствах і злачынцах для інш. праваахоўных органаў. Штаб-кватэра ў Вашынгтоне.