фата́льны, -ая, -ае.

Быццам прызначаны лёсам; непазбежны, наканаваны.

Ф. збег акалічнасцей.

Фатальнае супадзенне.

|| наз. фата́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фата́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фата́льны фата́льная фата́льнае фата́льныя
Р. фата́льнага фата́льнай
фата́льнае
фата́льнага фата́льных
Д. фата́льнаму фата́льнай фата́льнаму фата́льным
В. фата́льны (неадуш.)
фата́льнага (адуш.)
фата́льную фата́льнае фата́льныя (неадуш.)
фата́льных (адуш.)
Т. фата́льным фата́льнай
фата́льнаю
фата́льным фата́льнымі
М. фата́льным фата́льнай фата́льным фата́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фата́льны фата́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фата́льны, ‑ая, ‑ае.

Непазбежны, немінучы; быццам прызначаны лёсам. Фатальны збег акалічнасцей. □ І заўсёды нейкае фатальнае супадзенне і паслядоўнасць: Валатовіч — Лемяшэвіч... Шамякін. // Які выяўляе нешта наканаванае. [Гюнтэр] зарагатаў.. І ў гэтым смеху было нешта злавеснае, фатальнае, што ў пісара і ардынарца прабег мароз па скуры. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фата́льны fatl, verhängnisvoll, schcksalhaft

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

фата́льны

(лац. fatalis)

непазбежны, наканаваны лёсам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фата́льны

(лац. fatalis)

непазбежны, наканаваны лёсам (напр. ф. збег акалічнасцей).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

фата́льный фата́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фаталісты́чны, -ая, -ае.

1. гл. фаталізм.

2. Тое, што і фатальны.

|| наз. фаталісты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

fateful [ˈfeɪtfəl] adj. фата́льны, ракавы́, пагі́бельны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)