фарэ́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фарэ́рскі фарэ́рская фарэ́рскае фарэ́рскія
Р. фарэ́рскага фарэ́рскай
фарэ́рскае
фарэ́рскага фарэ́рскіх
Д. фарэ́рскаму фарэ́рскай фарэ́рскаму фарэ́рскім
В. фарэ́рскі (неадуш.)
фарэ́рскага (адуш.)
фарэ́рскую фарэ́рскае фарэ́рскія (неадуш.)
фарэ́рскіх (адуш.)
Т. фарэ́рскім фарэ́рскай
фарэ́рскаю
фарэ́рскім фарэ́рскімі
М. фарэ́рскім фарэ́рскай фарэ́рскім фарэ́рскіх

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фарэ́рцы, -аў, адз. фарэ́рац, -рца, м.

Паўночнагерманскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Фарэрскіх астравоў.

|| ж. фарэ́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. фарэ́рскі, -ая, -ае.

Фарэрская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

МЕ́РЭЙ, Мары (Murray) Джон (3.3.1841, г. Коберг, Канада — 16.3.1914), англійскі акіянограф і прыродазнавец. Чл.кар. Пецярбургскай АН (1897). Скончыў Эдынбургскі ун-т. У 1872 удзельнічаў у англ. кругасветнай экспедыцыі на «Чэленджэры» пад кіраўніцгвам Ч.​Томсана. Рэдактар 50-томнай справаздачы экспедыцыі і аўтар агульнага апісання рэйса і марскіх донных адкладаў. У 1880 і 1882 вывучаў Фарэрскі праліў, у 1906 правёў батыметрычную здымку прэснаводных азёр Шатландыі. У 1910 разам з нарв. вучоным Ю.​Іортам арганізаваў акіянаграфічную экспедыцыю ў паўн. ч. Атлантычнага ак. і ў сааўт. з ім напісаў кнігу «Глыбіні акіяна» (1912).

т. 10, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)