фарсі́ць, -ршу́, -сі́ш, -сі́ць; -сі́м, -сіце́, -ся́ць; незак. (разм.).

Франціць, важнічаць, выстаўляючы што-н. напаказ.

Ф. гадзіннікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фарсі́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. фаршу́ фарсі́м
2-я ас. фарсі́ш фарсіце́
3-я ас. фарсі́ць фарся́ць
Прошлы час
м. фарсі́ў фарсі́лі
ж. фарсі́ла
н. фарсі́ла
Загадны лад
2-я ас. фарсі́ фарсі́це

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фарсі́ць несов., разг. щеголя́ть, форси́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фарсі́ць, ‑ршу, ‑рсіш, ‑рсіць; незак.

Разм. Франціць. [Люба] любіла фарсіць. Хоць вучыцца толькі ў дзевятым класе, а на руцэ — пазалочаны гадзіннік. Даніленка. Русіновіч сёння скінуў кіцель і фарсіў у Ярошкавым падношаным касцюме, гальштук і белую рубашку ўзяў у Рамашкі. Дамашэвіч. // Выхваляцца, выстаўляючы што‑н. напаказ. У яго [Перагуда] было многа напускнога, і ён трохі фарсіў сваім дзівацтвам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарсі́ць разм.

1. sich ptzen mit etw. (D), Staat mchen;

2. (чым-н.) prhlen vi, prtzen vi (mit D); zur Schau stllen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

форси́ть несов., прост. фарсі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фарсі́сты, -ая, -ае (разм.).

Які любіць фарсіць; франтаваты, модны.

Ф. хлопец.

Фарсістае адзенне.

|| прым. фарсі́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фарсу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Той, хто любіць фарсіць.

|| ж. фарсу́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -су́х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зафарсі́ць, ‑ршу, ‑рсіш, ‑рсіць; зак.

Разм. Пачаць фарсіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарсану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Аднакр. да фарсіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)