фармулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., што.

Дакладна выражаць думкі, рашэнні і пад.

Ф. вывады камісіі.

|| зак. сфармулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны.

|| наз. фармулёўка, -і, ДМ -лёўцы, ж. і фармулява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фармулява́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. фармулю́ю фармулю́ем
2-я ас. фармулю́еш фармулю́еце
3-я ас. фармулю́е фармулю́юць
Прошлы час
м. фармулява́ў фармулява́лі
ж. фармулява́ла
н. фармулява́ла
Загадны лад
2-я ас. фармулю́й фармулю́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час фармулю́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фармулява́ць несов. формули́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фармулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., што.

Дакладна выказваць што‑н. (думкі, рашэнні і пад.). Фармуляваць вынікі назіранняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фармулява́ць formulíeren vt, éine Fórmel fínden* (што-н. für A); ábfassen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

фармулява́ць

(польск. formulować, ад лац. formula = форма, правіла, палажэнне)

коратка і дакладна выражаць якую-н. думку, рашэнне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фармулява́ць

(польск. formulować, ад лац. formula = форма, правіла, палажэнне)

коратка і дакладна выражаць якую-н. думку, рашэнне (напр. ф. вынікі назіранняў).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

сфармулява́ць гл. фармуляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

формули́ровать

1. сов. сфармулява́ць;

2. несов. фармулява́ць;

формули́ровать тре́бования фармулява́ць патрабава́нні;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фармулява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. фармуляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)