фарбава́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж.

Майстэрня або цэх, дзе фарбуюць тканіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фарбава́льня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. фарбава́льня фарбава́льні
Р. фарбава́льні фарбава́лень
фарбава́льняў
Д. фарбава́льні фарбава́льням
В. фарбава́льню фарбава́льні
Т. фарбава́льняй
фарбава́льняю
фарбава́льнямі
М. фарбава́льні фарбава́льнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фарбава́льня ж. краси́льня, краси́льная

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фарбава́льня, ‑і, ж.

Майстэрня або цэх, дзе фарбуюць тканіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарбава́льня ж. Färberi f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

краси́льня фарбава́льня, -ні ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

farbiarnia

ж. фарбавальня

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КА́НІЦКАЯ СУКО́ННАЯ МАНУФАКТУ́РА.

Дзейнічала ў 1810—32 у мяст. Канічы (цяпер вёска ў Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл.). У 1823 працавала 137 прыгонных і 1 майстар вольнанаёмны. У 1826 дзейнічалі 10 ткацкіх, 10 сукнавальных станкоў, 6 часальных, 6 прадзільных машын, варсавальня і фарбавальня з 4 катламі. Выраблялі сукны тонкія, сярэднія і простыя.

т. 7, с. 586

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЯСВІ́ЖСКАЯ СУКО́ННАЯ МАНУФАКТУ́РА.

Дзейнічала ў г. Нясвіж Мінскай губ. ў 1753—1867. У розны час вырабляла дываны, сукны, капелюшы і інш. Размяшчалася ў 5 драўляных будынках. Мела 6 катлоў, 5 стрыгальных машын, 160 калаўротаў, 6 ткацкіх станкоў (у 1756—25 станкоў). Дзейнічалі фарбавальня, стрыгальня, сукнавальня, склад, капялюшная майстэрня (з 1765). Працавала да 152 (1765) чалавек.

т. 11, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Färberi f -, -en фарбава́льня, фарбава́льная фа́брыка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)