ПІ́НСКАЯ ШПІ́ЛЕЧНА-ФАНЕ́РНАЯ ФА́БРЫКА.

Дзейнічала ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1880—1914 (?). У розны час выпускала фанеру, абутковыя гвазды, шавецкія шпількі, скрынкі. Мела 3 паравыя машыны. У 1913 працавалі 544 рабочыя.

т. 12, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́МЕЛЬСКАЯ ЛЕСАПІ́ЛЬНА-ФАНЕ́РНАЯ ФА́БРЫКА.

Дзейнічала ў 1896—1914 у г. Гомель. У 1900 працавала 24 рабочыя, выраблена дошак на 80 тыс. руб. У 1908 мела паравы рухавік (100 к.с.). У 1913 працавала 65 рабочых.

т. 5, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІ́НСКАЯ ДРЭВААПРАЦО́ЎЧА-ФАНЕ́РНАЯ ФА́БРЫКА.

Дзейнічала ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1880—1916. Вырабляла дошкі і фанеру. Мела лакамабіль, 2 паравыя рухавікі, паравы кацёл. У 1909 працавала 620 чал. У 1900 выпушчана прадукцыі ка 350,1 тыс. руб. Закрыта ў сувязі з ням. акупацыяй.

т. 12, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фане́рный фане́рны;

фане́рная перегоро́дка фане́рная перагаро́дка;

фане́рный лист фане́рны ліст.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фане́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фанеры. Фанерная фабрыка. // Зроблены з фанеры. Фанерная скрынка. Фанерны чамадан. □ Тонкая фанерная перагародка давала магчымасць пачуць кожнае слова. Пятніцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фанеро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; ж.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. фанераваць.

2. Фанерная абліцоўка мэблі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фане́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фане́рны фане́рная фане́рнае фане́рныя
Р. фане́рнага фане́рнай
фане́рнае
фане́рнага фане́рных
Д. фане́рнаму фане́рнай фане́рнаму фане́рным
В. фане́рны (неадуш.)
фане́рнага (адуш.)
фане́рную фане́рнае фане́рныя (неадуш.)
фане́рных (адуш.)
Т. фане́рным фане́рнай
фане́рнаю
фане́рным фане́рнымі
М. фане́рным фане́рнай фане́рным фане́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лесапі́льна-фане́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лесапі́льна-фане́рны лесапі́льна-фане́рная лесапі́льна-фане́рнае лесапі́льна-фане́рныя
Р. лесапі́льна-фане́рнага лесапі́льна-фане́рнай
лесапі́льна-фане́рнае
лесапі́льна-фане́рнага лесапі́льна-фане́рных
Д. лесапі́льна-фане́рнаму лесапі́льна-фане́рнай лесапі́льна-фане́рнаму лесапі́льна-фане́рным
В. лесапі́льна-фане́рны (неадуш.)
лесапі́льна-фане́рнага (адуш.)
лесапі́льна-фане́рную лесапі́льна-фане́рнае лесапі́льна-фане́рныя (неадуш.)
лесапі́льна-фане́рных (адуш.)
Т. лесапі́льна-фане́рным лесапі́льна-фане́рнай
лесапі́льна-фане́рнаю
лесапі́льна-фане́рным лесапі́льна-фане́рнымі
М. лесапі́льна-фане́рным лесапі́льна-фане́рнай лесапі́льна-фане́рным лесапі́льна-фане́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПОРТ-ЖАНТЫ́ЛЬ (Port Gentil),

горад у Габоне. Адм. ц. правінцыі Прыморскае Агаве. Каля 180 тыс. ж. (2000). Асн. марскі порт краіны (гал. ч. вываз нафты і драўніны). Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: нафтаперапр., дрэваапр. (лесапільная, фанерная), харч., суднабудаўнічая. У раёне П.-Ж. здабыча нафты і прыроднага газу.

т. 12, с. 513

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУЭ́НТ-НУА́Р (Pointe-Noire),

горад на Пд Рэспублікі Конга, на ўзбярэжжы Атлантычнага ак. Засн. ў 1883. Каля 600 тыс. ж. (2000). Гал. порт краіны (абслугоўвае таксама Цэнтральнаафр. рэспубліку, Чад, часткова Габон). Пачатковы пункт чыгункі і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Другі па значэнні (пасля г. Бразавіль) прамысл. цэнтр краіны. Прам-сць: лесапільная, фанерная, харч., абутковая, нафтаперапр., суднабудаўнічая. Цэнтр рыбалоўства. Паблізу нафтапромыслы і радовішчы калійных солей.

т. 13, с. 141

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)