фанабэ́рысты, -ая, -ае (разм.).

Які любіць фанабэрыцца; з фанабэрыяй.

Ф. дзяцюк.

Фанабэрыстая натура.

|| наз. фанабэ́рыстасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фанабэ́рысты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фанабэ́рысты фанабэ́рыстая фанабэ́рыстае фанабэ́рыстыя
Р. фанабэ́рыстага фанабэ́рыстай
фанабэ́рыстае
фанабэ́рыстага фанабэ́рыстых
Д. фанабэ́рыстаму фанабэ́рыстай фанабэ́рыстаму фанабэ́рыстым
В. фанабэ́рысты (неадуш.)
фанабэ́рыстага (адуш.)
фанабэ́рыстую фанабэ́рыстае фанабэ́рыстыя (неадуш.)
фанабэ́рыстых (адуш.)
Т. фанабэ́рыстым фанабэ́рыстай
фанабэ́рыстаю
фанабэ́рыстым фанабэ́рыстымі
М. фанабэ́рыстым фанабэ́рыстай фанабэ́рыстым фанабэ́рыстых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фанабэ́рысты разг. кичли́вый, чванли́вый, спеси́вый, высокоме́рный, зано́счивый, надме́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фанабэ́рысты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які любіць фанабэрыцца; схільны да фанабэрыі, з фанабэрыяй. Ліхі і фанабэрысты, як кожны шляхціц, пан Мазурскі вызначаўся асаблівай лютасцю сярод іншых паноў усяго ваяводства. Якімовіч. Багаты і фанабэрысты быў .. бацька [Андрэя],.. любіў паздзекавацца з беднага люду. Ваданосаў. [Цішка Гартны] не любіў фанабэрыстых людзей і, калі заўважаў гэтую прыкрую хваробу, імкнуўся жорстка высмеяць яе пры першай сустрэчы з чалавекам. Хведаровіч. // Уласцівы такому чалавеку. Фанабэрыстая натура. □ І як гэта ў Зіначкі з яе мілым, зусім дзявочым тварыкам хапіла тактоўнасці не заўважаць маю фанабэрыстую перавагу. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фанабэ́рысты hóchmütig, dünkelhaft

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

фанабэ́рлівы, см. фанабэ́рысты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чванли́вый фанабэ́рысты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чва́нный фанабэ́рысты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фанабэ́рлівы, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і фанабэрысты.

|| наз. фанабэ́рлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кичли́вый фанабэ́рысты, пыхлі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)