фа́льш

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. фа́льш
Р. фа́льшу
Д. фа́льшу
В. фа́льш
Т. фа́льшам
М. фа́льшы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фальш, -у, м.

1. Падман, ашуканства, а таксама падробка.

Ф. у гульні ў карты.

Купіла не залатую рэч, а ф.

2. Адсутнасць натуральнасці, няшчырасць, неадпаведнасць праўдзе.

У гутарцы чуўся ф.

Штучнасць і ф. рамана.

3. Пра спеў: недакладнасць у выкананні, скажэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фальш (род. фа́льшу) м., в разн. знач. фальшь ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фальш, ‑у, м.

1. Падман, ашуканства. [Гендарсан] поркаўся ва ўжо засыпаных буртах, вымяраў пласт саломы і зямлі, але не знаходзіў фальшу. Чарнышэвіч. // Падробка. На момант.. [Назарчуку] здалося, што гэтыя грошы не сапраўдныя. Паглядзеў на прасвет, але фальшу не знайшоў. Грошы былі, як грошы. Сабаленка.

2. Прытворства, няшчырасць, крывадушнасць. У ласкавасці, з якой былі вымаўлены гэтыя словы, Галіна Іванаўна адчула фальш, няшчырасць. Марціновіч. Валодзя не ўлавіў ноткі фальш[у] у.. расказе [перакладчыка]. Федасеенка. // Адсутнасць натуральнасці, адпаведнасці мастацкай праўдзе. Нішто не бывае такім прыкрым у літаратурным творы, ва ўсякім друкаваным слове, як фальш, непісьменная сухая штучнасць. Чорны.

3. Недакладнасць у выкладанні, скажэнне (пра спеў, ігру на музычным інструменце). У тых жа выпадках, калі чуецца выразны фальш або збіванне з тону, пісар трасе галавою, махае рукою, перахватваючы спевы і змушаючы хор падпарадкавацца яму. Колас.

[Ням. Falsch.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фальш м Flschheit f -, Verlgenheit f -; Betrg m -(e)s (ашуканства); Únaufrichtigkeit f - (няшчырасць); Heucheli f - (прытворства)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

фальш

(польск. falsz < ням. Falsch, ад лац. falsus = памылковы)

1) абман, няпраўда, хлусня; няшчырасць, крывадушнасць;

2) недакладна ўзятая (выкананая) нота ў спевах, падчас ігры на музычным інструменце.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

шту́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць штучнага ​1. Гаспадар заўважыў усю штучнасць і фальш.. весялосці [госця]. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Heucheli

f -, -en крываду́шнасць, фальш

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

фальшь ж., в разн. знач. фальш, род. фа́льшу м., мн. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фальшы́вы, -ая, -ае.

1. Які мае ў сабе фальш, уводзіць у зман; несапраўдны, падроблены.

Фальшывая даведка.

2. Які не адпавядае сапраўднасці, ісціне; памылковы.

Фальшывая нота.

3. Прытворны, няшчыры, крывадушны.

Фальшывае спачуванне.

Фальшывыя людзі.

|| наз. фальшы́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)