фальцэ́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фальцэ́тны фальцэ́тная фальцэ́тнае фальцэ́тныя
Р. фальцэ́тнага фальцэ́тнай
фальцэ́тнае
фальцэ́тнага фальцэ́тных
Д. фальцэ́тнаму фальцэ́тнай фальцэ́тнаму фальцэ́тным
В. фальцэ́тны (неадуш.)
фальцэ́тнага (адуш.)
фальцэ́тную фальцэ́тнае фальцэ́тныя (неадуш.)
фальцэ́тных (адуш.)
Т. фальцэ́тным фальцэ́тнай
фальцэ́тнаю
фальцэ́тным фальцэ́тнымі
М. фальцэ́тным фальцэ́тнай фальцэ́тным фальцэ́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фальцэ́тны фальце́тный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фальцэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца фальцэтам. Рогат у Васільева быў тонкі, фальцэтны, з высокімі, амаль сапранавымі пералівамі. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фальцэ́т, -у, Мэ́це, м.

Вельмі высокі гук пеўчага голасу, які патрабуе асобага прыёму выканання, а таксама сама такая манера спеву.

|| прым. фальцэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фальце́тный фальцэ́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сапра́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сапрана; прызначаны для сапрана. Сапранавая партыя. □ Рогат у Васільева быў топкі, фальцэтны, з высокімі, амаль сапранавымі пералівамі. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГО́ЛАС,

1) сукупнасць гукаў чалавека або жывёл з лёгачным дыханнем, утвораных з дапамогай галасавога апарату. Голас фарміруецца ў гартані; сілу і афарбоўку набывае за кошт верхніх (глотка, поласць рота, носа, прыдаткавыя пазухі) і ніжніх (трахеі, бронхі) рэзанатараў. Характарызуецца аб’ёмам, вышынёй, сілай, тэмбрам. Адрозніваюць голас гутарковы і пеўчы. Гутарковы голас праходзіць стадыі, якія адпавядаюць развіццю чалавека: ад голасу нованароджаных і немаўлят да голасу састарэлых людзей, калі адбываецца звужэнне дыяпазонаў гукаў па вышыні і па сіле. Пеўчы голас характарызуецца вышынёй, дыяпазонам, сілай і тэмбрам (афарбоўкай). Адрозніваюць пеўчы голас бытавы («непастаўлены») і прафес. («пастаўлены»). Пастаўлены ад прыроды пеўчы голас сустракаецца даволі рэдка; як правіла, прыдатным для прафес. муз. практыкі голас становіцца ў выніку спец. пастаноўкі. Вызначальныя якасці пеўчага голасу — прыгажосць тэмбру, сіла і здольнасць доўга трымаць гук. Оперна-канцэртны голас павінен быць моцным, добра чутным у вял. залах на фоне арк. суправаджэння, валодаць т.зв. палётнасцю. Пеўчы голас мае некалькі рэгістраў. У мужч. голасе вылучаюць грудны рэгістр у ніжняй частцы дыяпазону і фальцэтны ў верхняй, у жаночым — грудны, галаўны (у верхняй частцы дыяпазону) і цэнтральны (медыум, галаўное і грудное гучанне). Тыпы голасу класіфікуюць паводле тэмбру і вышыні: высокі жан. голас — сапрана (найб. высокі — каларатурнае сапрана), сярэдні — мецца-сапрана, нізкі — кантральта; высокі мужч. голас — тэнар, сярэдні — барытон, нізкі — бас. У кожным тыпе больш высокія і светлыя па гучанні голасу маюць назву лірычных, больш нізкія, густыя і цёмныя — драматычных. Асн. форма гукавядзення пеўчага голасу — звязнае спяванне, аснова кантылены.

2) Пэўная меладычная лінія ў шматгалосым муз. Творы.

3) Партыя асобнага інструмента, харавой групы, выпісаная з партытуры твора для яго развучвання і выканання.

4) Матыў, мелодыя песні.

Літ.:

Дмитриев Л.Б. Основы вокальной методики. М., 1968;

Морозов В.П.Тайны вокальной речи. Л., 1967;

Юссон Р. Певческий голос: Пер. с фр. М., 1974.

т. 5, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)