-фагія

(гр. phagos = які пажырае)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з працэсамі пажырання, паглынання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

...фаг, ...фаг(і), ...фагія

т. 16, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

некрафа́гія

(ад некра- + -фагія)

паяданне трупаў жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бактэрыяфа́гія

(ад бактэрыі + -фагія)

працэс разбурэння бактэрый бактэрыяфагамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эўрыфа́гія

(ад эўры- + -фагія)

тое, што паліфагія 1.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пантафа́гія

(ад гр. pan, -ntos = усё + -фагія)

усёеднасць (параўн. паліфагія).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стэнафа́гія

(ад стэна- + -фагія)

вузкая спецыялізацыя харчавання жывёл, пры якой яны абмяжоўваюцца невялікай разнавіднасцю кармоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

манафа́гія

(ад мана- + -фагія)

крайняя ступень ежавай спецыялізацыі, існаванне жывёлы (манафага) за кошт толькі пэўнага віду корму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дысфа́гія

(ад дыс- + -фагія)

разлад акту глытання ў чалавека і жывёл, выкліканы пухліннымі або запаленчымі працэсамі ў глотцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

алігафа́гія

(ад аліга- + -фагія)

харчаванне жывёльных арганізмаў толькі некалькімі відамі ежы, напр. пэўнымі відамі насення раслін, некаторымі травяністымі раслінамі, насякомымі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)