фагаты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на фагоце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фагаты́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фагаты́ст фагаты́сты
Р. фагаты́ста фагаты́стаў
Д. фагаты́сту фагаты́стам
В. фагаты́ста фагаты́стаў
Т. фагаты́стам фагаты́стамі
М. фагаты́сце фагаты́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фагаты́ст м., муз. фаготи́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фагаты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Музыкант, які іграе на фагоце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фагаты́ст м. муз. Fagttbläser m -s, -, Fagottst m -en, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

фагаты́ст

(ад фагот)

музыкант, які іграе на фагоце.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фаготи́ст муз. фагаты́ст, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

bassoonist [bəˈsu:nɪst] n. mus. фагаты́ст

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

fagocista

м. фагатыст

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

БУДКЕ́ВІЧ (Уладзімір Уладзіміравіч) (н. 13.3.1947, Магілёў),

бел. фагатыст. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел. кансерваторыю (1970). З 1967 артыст, у 1971—81 саліст аркестра і канцэртмайстар групы фаготаў Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, адначасова з 1972 педагог Бел. акадэміі музыкі (праф. з 1992). Выступае ў канцэртах, у т. л. з Дзярж. камерным аркестрам, ансамблем салістаў Дзярж. аркестра сімф. і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь і інш.

т. 3, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)