фавары́тка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. фавары́тка фавары́ткі
Р. фавары́ткі фавары́так
Д. фавары́тцы фавары́ткам
В. фавары́тку фавары́так
Т. фавары́ткай
фавары́ткаю
фавары́ткамі
М. фавары́тцы фавары́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фавары́тка ж., в разн. знач. фавори́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фавары́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да фаварыт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фавары́тка ж. Favortin [-vo-] f -, -nen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

фавары́т, -а, Мы́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, каму спрыяе высокапастаўленая асоба, улюбёнец уплывовай асобы.

2. У спорце: конь, коннік ці каманда, якія маюць найбольшыя шансы на першынство.

|| ж. фавары́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. фавары́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фавори́тка фавары́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

faworyta

ж. фаварытка; любіміца, улюбёнка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Mätrsse f -, -n палюбо́ўніца, каха́нка, фавары́тка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

minion

[ˈmɪnjən]

n.

1) прыслу́жнік -а m.

2) улюбёнец -ца m., улюбёнка f.; фавары́т -а m., фавары́тка f.

3) Print. міньён -а m. (шрыфт на 7 пу́нктаў)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ДМАХО́ЎСКІ (Вікенцій) (1805 або 1807, в. Нагародавічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 22.2.1862),

бел. жывапісец, тэатр. дэкаратар. Бацька мастака У.Дмахоўскага. Вучыўся ў Віленскім ун-це на літ. ф-це, адначасова займаўся жывапісам у Я.Рустэма (1826—29).

Удзельнік паўстання 1830—31. У 1831—37 у эміграцыі, потым жыў у Вільні, у 1855—58 у в. Брацянка каля Навагрудка. Аўтар рамант. пейзажаў «Рака Нерыс каля Верак» (1840), «Радзіма» («Двор у Нагародавічах», 1843), «Пажар у лесе» (1850), «На начлезе» (1854), «Каля пераправы», «Замак і вежа ў Троках», «Від замка ва Урадніках», «Вуліца ў Вільні», «Руіны замка ў Гальшанах», «Замак у Крэве», «Дом Міцкевіча ў Навагрудку» і інш. Сярод жывапісных работ «Аўтапартрэт», «Крыжакі пры асадзе крэпасці Пуня» (1837), «Яўрэйскае вяселле» (1860-я г.). Выканаў акварэлі — віды ваколіц Навагрудка, Вільні, «Сядзіба ў Тутанавічах». У 1850—54 афармляў спектаклі ў Віленскім гар. т-ры («Галька» М.Манюшкі, «Італьянка ў Алжыры» Дж.Расіні, «Фаварытка» Г.Даніцэці і інш.).

Літ.:

Дробаў Л.Н. Беларускія мастакі XIX ст. Мн., 1971;

Яго ж. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974;

Картинная галерея. Вильнюс, 1969.

В.Дмахоўскі. Аўтапартрэт.
В.Дмахоўскі. Каля пераправы. 1850-я г.

т. 6, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)