ушало́паць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ушало́паю ушало́паем
2-я ас. ушало́паеш ушало́паеце
3-я ас. ушало́пае ушало́паюць
Прошлы час
м. ушало́паў ушало́палі
ж. ушало́пала
н. ушало́пала
Загадны лад
2-я ас. ушало́пай ушало́пайце
Дзеепрыслоўе
прош. час ушало́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ушало́паць сов., прост.

1. раскуме́кать;

2. вбить себе́ в го́лову

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ушало́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што, без дап. і з дадан. сказам.

1. Разм. Зразумець, уцяміць; скеміць. [Тамара] ўслухоўвалася ў гаворку салдат, але, мусіць, таму, што нямецкую мову разумела з пятага на дзесятае, нічога не магла ўшалопаць. Сабаленка.

2. Абл. Узяць, убіць сабе ў галаву. — Ой, ой, які ты дзіўны! — не даючы сыну скончыць, перабіла яго Тадося. — І што ты ўшалопаў сабе? Прыдатны не аддасць за ця-а-бе-э дачкі?.. Хай яшчэ падзякуюць богу, што мы цябе згодны жаніць з ёю. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ушало́паць разм. (уцяміць) erráten* vt, verstéhen* vt;

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зразумець, усвядоміць, пазнаць, пасягнуць, паняць, асэнсаваць, разабрацца, разабраць; спасцігнуць, даўмецца, скеміць, уцяміць, сцяміць, скмеціць, змікіціць, раскумекаць, расшалопаць, ушалопаць, утаропіць (разм.); засвоіць, улавіць, дапяць, схапіць, раскусіць (перан.) □ узяць у розум, улавіць сэнс, раскусіць праўду, удзяўбці сабе ў галаву

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)