участко́вы, -ая, -ае.

1. гл. участак.

2. у знач. наз. участко́вы, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Тое, што і ўчастковы ўпаўнаважаны, участковы інспектар (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

участко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. участко́вы участко́вая участко́вае участко́выя
Р. участко́вага участко́вай
участко́вае
участко́вага участко́вых
Д. участко́ваму участко́вай участко́ваму участко́вым
В. участко́вы (неадуш.)
участко́вага (адуш.)
участко́вую участко́вае участко́выя (неадуш.)
участко́вых (адуш.)
Т. участко́вым участко́вай
участко́ваю
участко́вым участко́вымі
М. участко́вым участко́вай участко́вым участко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

участко́вы

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. участко́вы участко́выя
Р. участко́вага участко́вых
Д. участко́ваму участко́вым
В. участко́вага участко́вых
Т. участко́вым участко́вымі
М. участко́вым участко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

участко́вы

1. прил. участко́вый;

~вая вы́барчая камі́сія — участко́вая избира́тельная коми́ссия;

у. ўрач — участко́вый врач;

2. в знач. сущ., разг. (милиционер) участко́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

участко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ўчастка (у 3 і 5 знач.). Участковы урач. Участковы аграном. Участковая выбарчая камісія.

2. у знач. наз. участко́вы, ‑ага, м. Разм. Афіцэр міліцыі, які наглядае за парадкам у падведамным яму ўчастку. [Мужчыны] звязалі Івана. І пакуль пісаўся акт, прыйшлі ўчастковы і старшыня сельсавета. Гаўрылкін.

3. у знач. наз. участко́вы, ‑ага, м. Разм. Начальнік паліцэйскага ўчастка (у 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

участко́вы прым.

1. Revier [-´vi:r], bschnitts-;

участко́вы ўра́ч Berichsarzt m -es, -ärzte;

2. у знач. наз. м. разм. (міліцыянер) bschnittsbevollmächtigte (sub) m -n, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

уча́стак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Асобная частка якой-н. паверхні.

У. магістралі.

Пашкоджаны ў. скуры.

2. Частка зямельнай плошчы, занятая чым-н. або прызначаная для чаго-н.

Зямельны ў.

Працаваць на прысядзібным участку.

Доследны ў.

3. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае падраздзяленне чаго-н.

Выбарчы ў.

Урачэбны ў.

4. Частка фронту, зона дзеяння якой-н. воінскай часці, вайсковага злучэння.

На ўчастку стралковага палка.

5. Галіна, сфера якой-н. грамадскай дзейнасці.

Адказны ў. работы.

6. У царскай Расіі: падраздзяленне, аддзяленне гарадской паліцыі.

Адвесці ва ў.

|| прым. участко́вы, -ая, -ае (да 3 і 6 знач.).

У. ўрач.

Участковая выбарчая кампанія.

У. ўпаўнаважаны.

У. інспектар (афіцэр міліцыі, адказны за парадак на даручаным яму ўчастку; у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

участко́вый

1. прил. участко́вы;

участко́вая избира́тельная коми́ссия участко́вая вы́барчая камі́сія;

участко́вый врач участко́вы ўрач;

2. сущ. (милиционер), разг. участко́вы, -вага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аграно́м, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне аграноміі; арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці. Участковы аграном. Аграном-палявод.

[Грэч. agros — поле і nomos — закон.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

general practitioner [ˌdʒenrəlprækˈtɪʃənə] n. участко́вы ўрач, ура́ч шыро́кага про́філю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)