уце́шыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уце́шуся уце́шымся
2-я ас. уце́шышся уце́шыцеся
3-я ас. уце́шыцца уце́шацца
Прошлы час
м. уце́шыўся уце́шыліся
ж. уце́шылася
н. уце́шылася
Загадны лад
2-я ас. уце́шся уце́шцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час уце́шыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уце́шыцца сов.

1. (перестать горевать) успоко́иться, уте́шиться;

2. (найти в ком-, чём-л. отраду) обра́доваться;

3. (стать спокойным) успоко́иться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уце́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.

Перастаць гараваць, супакоіцца. Сэрца Лёнькі крыху ўцешылася.., бо.. [сабака] з’явіўся ў той момант, калі ён, пакрыўджаны Целякоўскім, збіраўся ў прочкі. Грамовіч. // Знайсці ў кім‑, чым‑н. для сябе ўцеху, задавальненне; абрадавацца. Учытаўся ў тыя байкі я і ўцешыўся вялікім адкрыццём: ага, можна пісаць пра ўсё тое, што акружае цябе. Бялевіч. Вестка аб тым, што прыйшоў новы старшыня з рабочых, з завода, мігам абляцела ўсе камунарскія кватэры і прымусіла занепакоіцца адных і ўцешыцца другіх. Барашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уце́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., каго (што).

Спагадай, спачуваннем палегчыць каму-н. гора, цяжкае становішча; парадаваць, абрадаваць чым-н.

У. дзіця.

Яе пісьмо нас уцешыла.

|| незак. уцяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. уце́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; незак. уцяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. уцяшэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уте́шиться уце́шыцца, суце́шыцца; заспако́іцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уцяша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да уцешыцца.

2. Зал. да уцяшаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уцяшэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. уцяшаць — уцешыць і стан паводле знач. дзеясл. уцяшацца — уцешыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ucieszyć się

ucieszy|ć się

зак. узрадавацца, уцешыцца;

~ła się na widok brata — яна ўзрадавалася, убачыўшы брата

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)