1. Цягнучы, падняць наверх або з цяжкасцю ўзнесці, узвезці на што‑н. высокае. Матросы доўгімі вяроўкамі ўсцягнулі трап на ніжнюю палубу.Савіцкі.Коннік нагнуўся, схапіў Міхася пад пахі і ўсцягнуў у сядло.Машара.Худыя коні не маглі усцягнуць конку на пагорак.П. Ткачоў.
2.Разм. Надзець, апрануць з цяжкасцю што‑н. Карніцкі.. спрабаваў усцягнуць на нагу бот і не мог.Паслядовіч.// Накрыцца чым‑н.; нацягнуць на сябе што‑н. Вецер быў неспакойны, халодны, як крынічнай вадою абліваў шыю — прыйшлося ўсцягнуць на сябе посцілку.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усцягну́ць
1. (наверх) hináufschleppen vt, hináufziehen*vt (у напрамку ад таго, хто гаворыць); heráufschleppen vt, heráufziehen*vt (у напрамку да таго, хто гаворыць);
2.разм. (нацягнуць, напяць) áufstülpen vt; sich etw. drüberziehen* (вопратку); auf sich zwängen;
яна ўсцягну́ла шлафро́к sie hat sich den Mórgenrock drübergezogen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)