усходнееўрапе́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. усходнееўрапе́йскі усходнееўрапе́йская усходнееўрапе́йскае усходнееўрапе́йскія
Р. усходнееўрапе́йскага усходнееўрапе́йскай
усходнееўрапе́йскае
усходнееўрапе́йскага усходнееўрапе́йскіх
Д. усходнееўрапе́йскаму усходнееўрапе́йскай усходнееўрапе́йскаму усходнееўрапе́йскім
В. усходнееўрапе́йскі (неадуш.)
усходнееўрапе́йскага (адуш.)
усходнееўрапе́йскую усходнееўрапе́йскае усходнееўрапе́йскія (неадуш.)
усходнееўрапе́йскіх (адуш.)
Т. усходнееўрапе́йскім усходнееўрапе́йскай
усходнееўрапе́йскаю
усходнееўрапе́йскім усходнееўрапе́йскімі
М. усходнееўрапе́йскім усходнееўрапе́йскай усходнееўрапе́йскім усходнееўрапе́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

усходнееўрапе́йскі osteuropä¦isch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

«Усходнееўрапейскі інстытут» (Швейцарыя) 2/187

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ósteuropäisch a усходнееўрапе́йскі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

OEZ = osteuropäische Zeit – усходнееўрапейскі час

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

«УСХО́ДНІ ПАКТ», Усходнееўрапейскі рэгіянальны пакт,

праект дагавора аб калект. узаемадапамозе паміж СССР, Чэхаславакіяй, Польшчай, Латвіяй, Эстоніяй, Літвой і Фінляндыяй на выпадак агрэсіі нацысцкай Германіі, распрацаваны ў 1934. Ініцыіраваны франц. міністрам замежных спраў Л.Барту і сав. урадам пасля выхаду Германіі з Лігі Нацый, зыходу яе дэлегацыі з міжнар. канферэнцыі па раззбраенні (14.10.1933) і пачатку фарсіраванай мілітарызацыі герм. эканомікі. У маі—чэрвені 1934 СССР і Францыя пагадзіліся заключыць двухбаковы дагавор. 14 чэрв. ўрад СССР прапанаваў усім зацікаўленым бакам стаць удзельнікамі пакта. Прадугледжвалася, што Францыя далучыцца да пакта як яго гарант, а СССР стане гарантам Лакарнскіх дагавораў 1925. Гатоўнасць далучыцца да пакта выказалі ўрады Чэхаславакіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі (Эстонія і Латвія — пры ўмове далучэння да пакта Германіі і Польшчы). Калі Германія і Польшча адмовіліся ад удзелу ў гэтым дагаворы, тое ж зрабілі прыбалт. краіны, а фінл. бок не адказаў на франка-сав. прапанову. У гэтых умовах, а таксама пасля забойства Барту (9.10.1934) і перамогі ва ўрадзе Францыі праціўнікаў заключэння пакта яго праект не быў ажыццёўлены.

т. 16, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)