Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Усу́рынескл.ж. Ussúri m - i -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Уссу́рир.Усу́рынескл., ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АЙГУ́НСКІ ДАГАВО́Р 1858.
Падпісаны паміж Расіяй і Кітаем 28.5.1858 у г. Айгунь (цяпер г. Хэйхэ, Кітай) у выніку мірных перагавораў. Устанаўліваў мяжу па р. Амур. Да Расіі пераходзіў левы бераг Амура ад р. Аргунь да вусця; правы бераг Амура да р.Усуры заставаўся за Кітаем. Тэр. паміж р.Усуры і Японскім м. абвяшчалася агульным уладаннем Расіі і Кітая. У выніку Расіі вернута тэрыторыя, якая паводле Нерчынскага дагавора 1689 адыходзіла да Цынскай імперыі. Плаванне па рэках Амур, Сунгары і Усуры дазвалялася толькі рас. і кіт. суднам. Канчаткова мяжа паміж Расіяй і Кітаем зацверджана Пекінскім дагаворам 1860.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНЬЦЗЯ́Н, Сунгарыйская раўніна,
нізіна на ПнУ Кітая, паміж р. Амур і ніжнім цячэннем р.Усуры. На С. знаходзяцца таксама нізоўі р. Сунгары. Размешчана ў тэктанічным прагіне, які запоўнены алювіем. Даўж. каля 400 км, шыр. 120—160 км, выш. каля 100 м, астраўныя горы, выш. да 627 м. У час летніх паводак значная тэр. заліваецца вадой. Балоты, хвойныя і шыракалістыя лясы, т.зв. усурыйская тайга, участкі лугавых стэпаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІХАТЭ́-АЛІ́НЬ,
горная сістэма на ПдУ Расіі ў Прыморскім і Хабараўскім краях, паміж Японскім м. і далінамі р.Усуры і ніжняга Амура. Даўж. 1200 км, шыр. да 250 км, сярэдняя выш. 800—1000 м, найвыш. пункт г. Тардокі-Яні (2077 м). Складаецца з хрыбтоў, выцягнутых з ПнУ на ПдЗ і падзеленых глыбокімі далінамі. Пераважае сярэднеўзгорысты рэльеф. Паўн.ч. — высокае плато, складзенае гал.ч. з базальтаў. На У абрываецца да мора, утвараючы сярэднягорныя хрыбты са стромкімі схіламі. Асобныя невял. базальтавыя плато характэрны і для паўд.ч. гор. Цэнтр.ч. складаецца з найб. высокіх горных хрыбтоў паўн.-ўсх. распасцірання. На З паката паніжаецца да даліны р.Усуры; характэрны вузкія падоўжаныя даліны і катлавіны, якія аддзяляюць перадавыя хрыбты (выш. 900—1300 м): Сіні, Усх. Сіні, Халодны і інш. Вышэй за 900—1700 м — гальцы. Рэшткі стараж. зледзянення. Восевая ч. складаецца з ніжнепалеазойскіх метамарфічных сланцаў і кварцытаў, перарваных інтрузіямі гранітаў, усх. і зах. — з мезазойскіх адкладаў (пясчанікі, кангламераты, алеўрыты). Пашыраны (асабліва на Пн) андэзіта-базальтавыя пароды палеагенавага ўзросту. Сейсмічны, землетрасенні да 6—7 балаў. З інтрузіямі звязана арудзяненне (волава, золата, поліметалы, вальфрамавыя руды). У тэктанічных упадзінах паклады бурага і каменнага вуглёў. Клімат мусонны. Сярэдняя т-растудз. ад -12 да -26 °C; ліп. 15—21 °C. Ападкаў 600—1000 мм за год. З зах. схілу вытокі р.Усуры і яе прытокаў Вял. Усурка, Бікін, Хор, прытокаў Амура — Анюй, Гур; з усх. — малыя горныя рэкі, што ўпадаюць у Татарскі праліў. Схілы гор укрыты лясамі, на Пн хвойнымі (аянская елка, белакорая піхта, даурская лістоўніца), на Пд і ў цэнтр.ч. (да. выш. 500 м) — хвойна-шыракалістымі (мангольскі дуб, ліпа, клён, маньчжурскі арэх, карэйскі кедр). На найб. высокіх вяршынях — горная тундра. Сіхатэ-Алінскі запаведнік і Лазоўскі запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕКІ́НСКІ ТРАКТА́Т 1860,
расійска-кітайскі дагавор. Падпісаны 14 ліст. ў Пекіне. Пацвердзіў і развіў Айгунскі дагавор 1858 і Цяньцзіньскі трактат 1858. Усталяваў усх.рас.-кіт. граніцу па рэках Амур, Усуры, Сунгача, воз. Ханка і далей па гарах да р. Тумыньцзян. Вызначыў рас.-кіт. граніцу ў Сіньцзяні (канчаткова вызначана Пецярбургскім дагаворам 1881). Уводзіў бязмытны рас.-кіт. гандаль на ўсім працягу рас.-кіт. мяжы, Расія атрымала права на прызначэнне рас. консулаў у гарады Кашгар і Ургу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́ЦКА-КІТА́ЙСКІ КАНФЛІ́КТ 1969,
узброены канфлікт паміж СССР і Кітаем у выніку пагаршэння сав.-кіт. адносін у 1960-я г. і нявырашанага пагранічнага пытання. Кіт. бок патрабаваў перагляду рас.-кіт. дагавораў 19 ст. (гл.Айгунскі дагавор 1858, Пекінскі трактат 1860), каб граніца паміж дзвюма краінамі праходзіла па найб. глыбінях рэк Амур і Усуры. У 1950-я г. адпаведныя сав.-кіт. камісіі правялі работу па ўрэгуляванні гэтага пытання і вызначэнні новай граніцы, але з пагаршэннем сав кіт. адносін працэс быў спынены. Адначасова кіт. бок пачаў ва ультыматыўнай форме патрабаваць вырашэння пагранічнага пытання, на сав.-кіт. граніцы ім былі арганізаваны правакацыйныя акцыі хунвэйбінаў і шматлікія парушэнні кіт. пагранічнікамі. 2.3.1969 кіт. ваеннаслужачыя расстралялі на в-ве Даманскі на р.Усуры сав пагранічны нарад. 14—15 сак. тут адбыліся баі паміж сав. і кіт. войскамі з выкарыстаннем артылерыі і ракетных установак; усяго ў выніку канфлікту на Даманскім загінула 58 сав. ваеннаслужачых. 13 жн. некалькі груп кіт. ваеннаслужачых парушылі сав. граніцу ў раёне Жаланашколя (Казахстан). У выніку іх сутыкнення з сав. войскамі былі забітыя і параненыя. Сітуацыю разрадзілі перагаворы 11 вер. ў Пекіне старшынь урадаў СССР і Кітая — А.М.Касыгіна і Чжоў Эньлая. Перагаворы па вырашэнні пагранічных пытанняў пачаліся 20 кастрычніка. Канчаткова гэта праблема была ўрэгулявана ў 1990-я.г. пасля вызначэння б.ч.рас.-кіт. граніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заі́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Рмн. ‑мак; ж.
1.Гіст. Заняцце, захоп свабоднага ўчастка зямлі пры першапачатковым засяленні мясцовасці, а таксама ўчастак, заняты такім чынам. Ёсць пасёлак на поўначы «Зімка». Давялося мне там зімаваць, у тайзе раскарчоўваць заімку, Ставіць хату, бярвенне часаць.Хведаровіч.
2. Невялікі пасёлак або асобная сядзіба за межамі асноўнага паселішча на Урале і ў Сібіры. Гляджу на леташнія здымкі, Што крышку палінялі без пары, І ўспамінаю дальнія заімкі, І астравы, і плёсы Усуры.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АМУ́Р (манг.Хара-Мурэн, кіт.Хэйлунцзян),
рака ва Усх. Азіі, у Расійскай Федэрацыі (большая ч.), Манголіі, КНР. Па Амуры праходзіць частка граніцы Расіі з Кітаем. Утвараецца ад зліцця рэк Шылка і Аргунь. Упадае ў Амурскі ліман Ахоцкага м.Даўж. 2824 км, ад вытоку Аргуні — 4440 км; пл.бас. 1855 тыс.км². У верхнім цячэнні (да вусця Зеі) цячэ ў вузкай даліне. Справа да ракі падыходзяць адгор’і В.Хінгана. У сярэднім цячэнні (ад вусця Зеі да Хабараўска) даліна шырокая, толькі ў месцы перасячэння хр. М.Хінган ператвараецца ў цясніну. У нізоўях Амур выходзіць на Ніжнеамурскую нізіну, мае шырокую даліну, рэчышча разгаліноўваецца на рукавы. Асн. прытокі: Зея, Бурэя, Амгунь (злева), Сунгары, Усуры (справа). Жыўленне пераважна (2/3 сцёку) ад летне-восеньскіх мусонных дажджоў. Разводдзе з ліп. да верасня, утвараецца дажджавымі паводкамі. У суткі па Амуры праходзіць 41 тыс.т наносаў. Замярзае ў ліст., крыгалом у крас.—маі. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 10 900 м³/с (макс. 40 000 м³/с). На ніжняе цячэнне ўплываюць прылівы і адлівы. У бас. Амура больш за 60 тыс. азёраў агульнай пл. каля 9,7 тыс.км². Рыбалоўства. Асн.прамысл. рыбы: кета, гарбуша, таўсталобік, калуга, амурскі сом і інш. Значныя гідраэнергетычныя рэсурсы. У сярэднім цячэнні Хінганскі, ніжэй — Камсамольскі запаведнікі. Амур — гал. водная магістраль Д. Усходу, суднаходны на ўсім працягу. Гал. гарады на Амуры: Благавешчанск, Хабараўск, Амурск, Камсамольск-на-Амуры, Нікалаеўск-на-Амуры (Расія), Айхой (Кітай).