устурбава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. устурбу́ю устурбу́ем
2-я ас. устурбу́еш устурбу́еце
3-я ас. устурбу́е устурбу́юць
Прошлы час
м. устурбава́ў устурбава́лі
ж. устурбава́ла
н. устурбава́ла
Загадны лад
2-я ас. устурбу́й устурбу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час устурбава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

устурбава́ць сов. обеспоко́ить, взволнова́ть, встрево́жить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

устурбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго.

Прывесці ў стан непакою, усхваляваць, устрывожыць. Сама па сабе спрэчка паміж хлопцамі і дзяўчатамі Іваненку не ўстурбавала: паспрачаюцца — памірацца. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

озабо́тить сов. заклапаці́ць, устурбава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zmartwić

зак. засмуціць; устурбаваць; устрывожыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zakłopotać

зак.

1. занепакоіць, устурбаваць;

2. збянтэжыць; азадачыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

устурбава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад устурбаваць.

2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане трывогі; усхваляваны, устрывожаны. Міхал варочаўся дадому ўстурбаваны. Лужанін. // Які выражае трывогу, хваляванне. Перада мной мільганулі ўстурбаваныя вочы з чорнымі бровамі, і мне адразу здалося, што жанчына мне як бы знаёмая. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)