успуха́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак.

Тое, што і пухнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

успуха́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. успуха́е успуха́юць
Прошлы час
м. успуха́ў успуха́лі
ж. успуха́ла
н. успуха́ла

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

успуха́ць несов. вспуха́ть; вздува́ться; см. успу́хнуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

успуха́ць, ‑ае.

Незак. да успухнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успуха́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. успухаць — успухнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

взбуха́ть несов. набрака́ць; набуха́ць; набры́ньваць; (распухать) успуха́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вспуха́ть несов. успуха́ць, апуха́ць, пу́хнуць, напуха́ць; (распухать) распуха́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nabrzmiewać

незак.

1. успухаць, набракаць; разбухаць;

2. перан. напаўняцца; перапаўняцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Брусяне́цьуспухаць’ (Юрч.). Рус. брюзг‑, бел. брузг‑ ’апухаць, набракаць’ (гл. бел. бру́знуць). На бел. глебе брузг‑ пераходзіць (фанетычная з’ява) у брузк‑ і далей у бруск‑. Адсюль нейкім чынам (напр., з *бруснуць < *брускнуць) стварылася новая аснова брус‑ ’бракнуць’, якая і дала дзеяслоў брусяне́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бру́знуць ’шмат спаць; таўсцець, паўнець’ (Юрч.), бру́зла ’той, хто многа спіць; распаўнелы чалавек’ (Юрч.). Рус. брю́згнуть ’апухаць, набракаць’. Фасмер (1, 224) з няпэўнасцю параўноўвае з славен. brjȗzga ’снег, як растае’. Бернекер (96), Праабражэнскі (1, 48), Шанскі (1, Б, 206) думаюць, што рус. словы брюзга́, брюзжа́ть, брюзга́ть маглі даць вытворнае са значэннем ’напухаць’ (параўн. слав. *bręk‑ гучаць’; ’набухаць, набракаць’). Параўн. і брусяне́цьуспухаць’ (гл.). Бел. бру́знуць < *бру́згнуць (*брузкнуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)