успамяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што, пра каго-што і з дадан. (разм.).

Тое, што і успомніць.

|| незак. успаміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

успамяну́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. успамяну́ успамянё́м
2-я ас. успамяне́ш успамяняце́
3-я ас. успамяне́ успамяну́ць
Прошлы час
м. успамяну́ў успамяну́лі
ж. успамяну́ла
н. успамяну́ла
Загадны лад
2-я ас. успамяні́ успамяні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час успамяну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

успамяну́ць сов.

1. см. успо́мніць;

2. (назвать) упомяну́ть;

у. маладо́сць — тряхну́ть старино́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

успамяну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.; каго-што, пра каго-што і з дадан. сказам.

Разм. Тое, што і успомніць. Ужо шмат чаго ўспамянулі і перагаварылі мы, калі ў пакой увайшоў чалавек у форме афіцэра Чэхаславацкай арміі. Мележ. Люба ўспамянула, што ёй час дахаты, — казалі ж, каб не бавілася. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успамяну́ць разм. sich er¦nnern (каго-н., што-н., пра каго-н., пра што-н. an A); zurückdenken vi (an A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

успаміна́ць гл. успомніць, успамянуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

успамяну́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад успамянуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успаміна́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. успамінаць — успомніць, успамянуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успаміна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да успомніць, успамянуць.

•••

Не ўспамінай (не ўспамінайце) ліхам — тое, што і не памінай (не памінайце) ліхам (гл. памінаць).

Успамінаць добрым словам — тое, што і памінаць добрым словам (гл. памінаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спамяну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Абл. Успамянуць, успомніць. Сумна стала старой на сваю адзіноту. Падумаеш, багатыя, а і спамянуць ніхто не спамяне па смерці. Брыль. — Шкада, — панура вымавіў Купрыянаў, а потым, памаўчаўшы і бліснуўшы вачыма, прагаварыў: — Ну што ж, будзем спадзявацца, што нас ніхто не спамяне благім словам. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)