МАРФАЛОГІЯ ЧАЛАВЕКА І ЖЫВЁЛ
Развіццё комплексу навук па марфалогіі чалавека і жывёл на Беларусі (анатомія, гісталогія, цыталогія, эмбрыялогія і інш.) звязана з арганізацыяй у 1921 кафедры анатоміі (П.І.Карузін) і ў 1922 кафедры біялогіі і гісталогіі ў БДУ, а ў 1930 кафедры гісталогіі ў Мінскім мед. ін-це. Значную ролю ў станаўленні анатоміі і эмбрыялогіі адыгралі працы Д.М.Голуба і С.І.Лябёдкіна, у параўнальнай марфалогіі — П.Я.Герке, Д.М.Голуба, С.І.Лябёдкіна, М.Е.Макушка, П.А.Маўрадыядзі, М.Ф.Нікіценкі, М.І.Сяржаніна, у гісталогіі — П.Я.Герке, П.А.Маўрадыядзі, С.М.Мілянкова, у цыталогіі — Г.В.Краскоўскага, П.А.Маўрадыядзі, А.У.Канстанцінава, Т.А.Салодкінай, М.В.Турбіна, у эмбрыялогіі чалавека і жывёл — П.Я.Герке, Д.М.Голуба, С.І.Лябёдкіна, А.Р.Плісана, З.Г.Слабодзіна, І.М.Турэцкага, у паталагічнай анатоміі — Ю.В.Гулькевіча, І.Т.Цітова, іх вучняў і супрацоўнікаў.
У Ін-це фізіялогіі і Ін-це радыебіялогіі Нац. АН Беларусі вядуцца даследаванні па гісталогіі нервовай сістэмы (А.П.Амвросьеў, Л.І.Арчакова, У.М.Калюноў, Л.А.Леанцюк, І.І.Новікаў, Ф.Б.Хейман і інш.). У Мінскім мед. ун-це вывучаецца эмбрыянальны марфагенез органаў нервовай, эндакрыннай, імуннай, дыхальнай, стрававальнай, выдзяляльнай сістэм, аргана- і гістагенез, ультраструктура і гістахімія органаў чалавека і некаторых жывёл у норме, пры паталогіі і эксперыменце на жывёлах (А.А.Арцішэўскі, Ж.С.Асіповіч, Я.І.Бальшова, І.У.Бубнова, В.С.Гайдук, С.Дз.Дзянісаў, Н.А.Жарыкава, І.А.Мельнікаў, С.Л.Кабак, І.Л.Краўцова, А.С.Леанцюк, П.І.Лабко, Р.М.Пятрова, П.Р.Піўчанка, А.В.Пішчынскі, В.В.Рудзянок, Б.А.Слука, Т.М.Студзянікіна, А.М.Чайка і інш.). Вывучаюцца праблемы паталагічнай анатоміі і эмбрыялогіі: марфалогія пухлін шчытападобнай залозы, запаволеных нейраінфекцый, захворванняў падстраўнікавай залозы (Ю.Р.Бойка, Г.І.Краўцова, Ю.В.Крылоў, М.К.Недзьведзь, Н.Ф.Сіляева, Я.Д.Чарствой), узаемасувязь парушэнняў эмбрыянальнага развіцця з генетычнымі фактарамі (І.А.Кірылава, В.П.Кулажанка, Г.І.Лазюк і інш.). У Віцебскім мед. ін-це даследаваліся інервацыі серозных абалонак і прыдаткавых зародкавых органаў (В.Н.Блюмкін), фарміраванне і будова нервова-мышачных сувязей у працэсе развіцця (Я.Я.Карытны), органаў імуннай сістэмы (А.Ф.Суханаў), скуры (А.Д.Мядзелец). У Гродзенскім мед. ун-це праведзены даследаванні нейратрансмітэрных сістэм мозга (С.М.Зіматкін), нейрагарманальнай рэгуляцыі структуры і хім. арганізацыі страўнікавых залоз, гістафізіялогіі жоўцеўтварэння і біялагічнай ролі жоўці (Я.Р.Мацюк, А.А.Турэўскі). У Гомельскім мед. ін-це вывучаецца структура мышцаў, клетак крыві (Т.Г.Мацюхіна). У віцебскіх ВНУ анатамічныя даследаванні вялі і вядуць Ж.С.Асіповіч, В.І.Ашкадзёраў, А.К.Вусовіч, З.І.Ібрагімава, Л.П.Коўшыкава, Л.М.Луцэвіч, І.М.Прышчэпа, З.Г.Слабодзін, П.М.Трасучаў, А.К.Усовіч; у гродзенскіх — узроставыя асаблівасці галаўнога мозга і яго крывяносных сасудаў, пытанні спарт. анатоміі і інш. (А.А.Акулінін, М.М.Быкаў, А.М.Габузаў, А.І.Герус, А.Дз.Геўліч, І.Г.Жук, В.В.Малашка, І.П.Пратасевіч, М.І.Сімарот, В.П.Стрэльнікаў, І.М.Турэцкі, С.С.Усоеў, В.П.Юрчанка).
Літ.:
Лябёдкін С.І. Біягенетычны закон і тэорыя рэкапітуляцый. Мн., 1936;
Голуб Д.М. Строение периферической нервной системы в эмбриогенезе человека. Мн., 1962;
Заварзин А.А. Основы сравнительной гистологии. Л., 1985;
Воронцов Н.Н. Развитие эволюционных идей в биологии. М., 1999.
А.С.Леанцюк.
т. 18, кн. 2, с. 565