усма́к, прысл. (разм.).

1. Са смакам, з апетытам.

У. пад’елі.

2. Да поўнага задавальнення.

Выспацца ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усма́к

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
усма́к - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

усма́к нареч., разг. всласть;

пае́сці ўсмак чаго́е́будзь — пое́сть всласть чего́-л.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усма́к, прысл.

Разм.

1. Са смакам; з апетытам. Снедаюць.. [Ларыса і Даніла] ўсмак, бо ўсё на стале свежае, гарачае. Кулакоўскі.

2. Да поўнага задавальнення, удосталь. Канечне, я мог бы не спяшацца і наогул не ўставаць так рана, паспаць усмак: да пачатку змены было далёка. Вышынскі. Некалі начаваў у.. [Васіля] пасля сходу, пагаварылі тады ўсмак, спадабаўся чалавек: разумны, гаспадарлівы. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усма́к прысл разм zur Genüge;

мы пае́лі усма́к wir ßen uns nach Hrzenslust satt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

всласть нареч., разг. усма́к; (вдоволь) уво́лю.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

one’s heart’s content

уво́лю; усма́к

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

content2 [kənˈtent] n. задавальне́нне, здавальне́нне, здаво́ленасць, здаво́ленне;

to one’s he art’s content уво́лю, усма́к, ко́лькі душа́ захо́ча/пажада́е

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

го́ні, ‑ей; адз. няма.

Вялікая, доўгая ніва. Ад відна араў хлапчына гоні, Ветрам ён усмак надыхаўся сягоння. Зарыцкі. Алена асталася дажынаць гоні ячменю. Чарнышэвіч. // Паэт. Прастор, зямля. Цябе, Беларусь, я шчасліваю бачыў, Як ты расквітнела на гонях сваіх. Броўка. Дзень добры, юная вясна! Дзень добры вам, лясы і гоні! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аппети́т апеты́т, -ту м.;

прия́тного аппети́та! сма́чна е́сці!;

с аппети́том (съесть и т. п.) з апеты́там, са сма́кам, (всласть) усма́к;

во́лчий аппети́т во́ўчы апеты́т;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)